Падобна на тое, што сёлета Дзень незалежнасці ў Гродне пройдзе без запрошаных хэдлайнераў. Затое на Савецкай плошчы арганізуюць выставу аўтамабіляў GEELY «Мой гонар — мая Радзіма» і сучаснай вайсковай тэхнікі. Туды ж перамяшчаецца канцэрт і агульнахарч. На канцэрце выступяць гродзенскія эстрадныя калектывы, ваенныя аркестры і «Гродзенская капэла». Рамеснікі будуць гандляваць у парку Жылібера.

Парк Жылібера

9:00 Ускладанне вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам і партызанам.

11:00−17:00 Актыўнасці на тэрыторыі парку:

  • інтэрактыўная анімацыйная праграма Гродзенскага тэатра лялек;
  • інтэрактыўная пляцоўка ад БРСМ і ўстаноў спорту;
  • сацыяльныя танцы ў суправаджэнні аркестра;
  • тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі сілавых структур;
  • пляцоўка сямейнага адпачынку і забаў;
  • інтэрактыўная пляцоўка па вырабе ветразяў і запуску мадэляў абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці.

12:00−19:00 канцэртна-анімацыйная праграма творчых калектываў Гродна «Па краіне крочыць свята» (на сцэне летняй эстрады).

На працягу дня ў парку будуць працаваць атракцыёны, святочны гандаль, выстава-кірмаш вырабаў ручной працы.

Плошча Тызенгаўза

10:00−17:00 Выстава узораў сучаснай вайсковай тэхнікі.

Савецкая плошча

9:00−23:00 Рэстаран пад адкрытым небам.

9:30−10:00 Урачыстае адкрыццё свята.

10:00−17:00 Выстава аўтамабіляў GEELY «Мой гонар — мая Радзіма».

10:00−12:00 Канцэртная праграма духавога аркестра заслужанага калектыву Беларусі «Гродзенская капэла», ваенных духавых аркестраў вайсковай часці 5522 і 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

12:00−13:20 Канцэртная праграма мужчынскага вакальнага ансамбля «Гарадзенцы» і салістаў народнага хору ветэранаў.

14:20−16:00 Канцэртная праграма народнага ансамбля песні «Гарадніца», народнага ансамбля песні «Нёман», народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Гасцінец».

16:00−18:30 Канцэртная праграма народнага эстраднага калектыву «Струны сэрца», народнай эстраднай студыі «Забава», вакальнай эстраднай студыі «Раніца».

19:15−20:20 Канцэрт заслужанага калектыву Беларусі «Гродзенская капэла».

20:20−21:30 Канцэртная праграма народнай эстраднай студыі «Міленіум».

21:30−22:00 Канцэртная праграма поп-фолк-гурта «Гулянка».

22:00−22:55 Канцэрт музычнага тэатра «Рада».

22:55 Рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам!».

23:00 Святочны феерверк.

программа День независимости 2022 Гродно