У аграгарадку Гальшаны 1 жніўня правядуць фестываль “Гальшанскі замак”. У праграме – канцэрты, атракцыёны, вулічныя кафэ і тэматычныя фотазоны.
Свята пачнецца ў 18:00 з тэатралізаванага паказу “Адзін дзень з жыцця замка”. Далей – пенная дыскатэка для дзяцей, коннае шоу, музычныя выступленні і рыцарская рэканструкцыя.
Паралельна на фестывалі будуць працаваць рамесніцкі кірмаш і вулічныя кафэ. Наведвальнікі таксама змогуць прадэгуставаць мясцовыя стравы: «гальшанскі ражэн», «поліўку па-гальшанску» і «гальшанскую шкварку».
Завершыцца фестываль выступленнем фолк-рок гурта KAS, вогненным шоу і дыскатэкай.
Чытайце таксама: “Мы такое не слухаем”. LIDBEER раскрыў хэдлайнераў – беларусы незадаволеныя




