Навіны

«Пашка, як так?» Сышоў з жыцця гродзенскі байкер Павел (Матвей) Матвееў

Пра гэта 9 ліпеня паведаміў на асабістай старонцы ў Facebook адзін з калегаў і сяброў Матвеева, Мікалай Куляшэвіч. Як стала вядома Hrodna.life, Павел памёр у рэанімацыі ад вострай пнеўманіі. Лекары не здолелі яго ўратаваць. У гэтым месяцы, 23 ліпеня, яму мелася б споўніцца 50 гадоў.

Павел Матвееў быў добра вядомым у Гродне як адзін з арганізатараў мотаклуба «Насарогі», фэста «Хавайся ў бульбу», шматлікіх дабрачынных акцый на карысць дзяцей з дзіцячых дамоў. Таксама Павел быў сярод тых, хто падтрымліваў і дапамагаў развіваць жаночы мотарух ў Гродне і ў Беларусі. Яго заўжды бачылі на прабегах, прысвечаных адкрыццю і закрыццю мотасезонаў (акрамя апошніх двух гадоў), а таксама на шматлікіх гарадскіх імпрэзах.

Чытайце таксама:

«Як жа так! Такі чалавек быў харошы, заўжды вясёлы і шмат жартаваў. Вельмі шкада, мае спачуванні родным і блізкім».

«Паша, Паша, цябе так будзе не хапаць (((«- пішуць знаёмыя і сябры Матвеева ў каментарах.

Рэдакцыя Hrodna.life таксама далучаецца да спачуванняў родным і блізкім Паўла Матвеева.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: асобыаўто

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024