На вуліцы Падпярэселка, 26 з аўкцыёна плануюць прадаць жылы дом. Пачатковая цана аб’екта — 8600 рублёў, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Але ёсць адна асаблівасць: будынак зношаны на 80%.

Амаль у цэнтры Гродна прадаюць прыватны дом менш чым за 10 000 рублёў. Але ёсць нюанс
Дом які плануюць прадаць з аўкцыёна. Крыніца. gcn.by

Агульная плошча аднапакаёвага жылога дома — 22,4 кв.м. Будынак аднапавярховы каркасна-засыпны. Складныя часткі дома — сені, дрывотня, прыбіральня і пограб. Паводле фотаздымкаў будынак даўно закінуты, у ім разбурана столь і частка сценаў.

Плошча ўчастка, на якім размешчаны дом, зусім невялікая — 0,0441 га. Гэта менш за стандартны дачны ўчастак. Участак знаходзіцца ў лагчыне паміж Каложскім паркам і вуліцай Вясенняй. Набыць участак амаль у цэнтры горада можна будзе на аўкцыёне, які адбудзецца 23 жніўня 2022 года.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна прадаюць і здаюць у арэнду памяшканні: некаторыя не знаходзяць уласнікаў нават з вялікай зніжкай