Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На Альшанцы пабудуюць фількультурна-аздараўляльны аб'ект

У мікрараёне Альшанка плануюць пабудаваць аб’ект фізкультурна-аздараўляльнага або спартыўнага прызначэння. Участак пад будаўніцтва паспрабуюць прадаць на аўкцыёне 26 сакавіка 2024 года. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

Участак плошчай амаль 0,43 га размяшчаецца на вуліцы Агінскага, 47, побач з дамамі № 49 і № 43. Яго пачатковая цана — 57,2 тыс. рублёў ($ 17,6 тыс.). Прадаюць права арэнды ўчастка на 50 гадоў.

На ўчастку можна будзе пабудаваць фізкультурна-аздараўляльны або спартыўны аб’ект. Будынак можа мець два або тры паверхі, яго вышыня павінна быць не вышэй за 18 метраў.

Чытайце таксама: Стала вядома, што будзе ў Палацы тэкстыльшчыкаў, які стаіць пусты ўжо пяць гадоў