беларускія ўпрыгожанні belaruskicry

Вопраткай, посудам, побытавымі рэчамі і забаўкамі можна будзе абмяняцца на фрымаркеце ў бары «Five No» на Вялікай Траецкай, 46. Яго правядуць 5 ліпеня. У той жа вечар у бары пройдуць выстава і продаж цішотак ад суполкі «POORLY FENCED». Пачатак у 20:00.

Free Market і выстава пройдуць у бары “Five No”. Працаваць будуць да раніцы
Free Market у бары «Five No». Крыніца: Instagram

Фрымаркет (free market) — бясплатны кірмаш вольнага непрамога абмену рэсурсамі. Рух зарадзіўся ў ЗША ў 2004 годзе і распаўсюдзіўся па ўсім свеце. У грамадскіх месцах сталі праходзіць перыядычныя «рынкавыя дні» (market days), на якіх удзельнікі аддаюць дарма тавары, якія сталі ім непатрэбнымі.

Не толькі Free Market

Паралельна з фрымаркетам у бары «Five No» адбудзецца выстава гродзенскай мастачкі «Gnoma Girl». З гэтага ж дня ў бары пачнецца пастаянны продаж цішотак і лонгсліваў ад суполкі гродзенскіх інтузіястў «POORLY FENCED». Яны займаюцца прасоўваннем працаў гродзенскіх мастакоў.

Працаваць Free Market і выстава будуць да 4 гадзіны раніцы.

Чытайце таксама: Чаму бар «Карсар» разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава