На адным з крэйдавых кар’ераў пад Краснасельскім усталёўваюць аглядную пляцоўку. Там можна будзе рабіць фотасэссіі, але забарону на адпачынак і купанне ў вадаёме не адмяняюць, паведаміў «Наш час».

На “беларускія Мальдывы” пад Краснасельскім можна будзе легальна патрапіць: усталёўваюць пляцоўку для фотасэсій
Аглядная пляцоўка на кар’еры пад Краснасельскім. Крыніца: volkovysknews.by

Пляцоўку — платформу з агароджай — усталёўваюць на бяспечнай адлегласці ад берага. Яна не дазволіць людзям самавольна падыходзіць да крутых схілаў кар’ера.

Усталёўкай пляцоўкі займаецца «Цэмбуд» — даччынае прадпрыемства «Краснасельскбудматэрыялаў», якім і належаць кар’еры.

На “беларускія Мальдывы” пад Краснасельскім можна будзе легальна патрапіць: усталёўваюць пляцоўку для фотасэсій
Аглядная пляцоўка на кар’еры пад Краснасельскім. Крыніца: volkovysknews.by

Як можна будзе патрапіць на аглядную пляцоўку

Легальна патрапіць на 14-ю лінзу (кар'ер, дзе ўсталявалі плацоўку) можна будзе толькі ў складзе арганізаванай турыстычнай групы. Запісацца на экскурсію можна праз зварот у турыстычныя кампаніі. Маршрут можа ўключаць у сабе наведванне музея «Краснасельскбудматэрыялы» і санаторыя «Пралеска».

Каму належаць кар’еры

Крэйдавыя кар’еры належць прадпрыемсту «Краснасельскбудматэрыялы». Страты гэтага прадпрыемства растуць. За 2021 год чыстыя страты склалі 22,1 млн рублёў. Гэта на 11,5 млн больш, чым у 2020 годзе. Агулам непакрытыя страты на пачатак 2022 года склалі 335,3 млн рублёў.