Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Праз суд ліквідуюць дабрачынны фонд "Наша Карэліччына" - Hrodna.life - навіны Гродна

Мясцовы дабрачынны фонд «Наша Карэліччына» пачалі ліквідаваць у Гродзенскім абласным судзе 8 жніўня. Аб выніках пасяджэння пакуль невядома.

UPD 31 жніўня. Мясцовы дабрачынны фонд «Наша Карэліччына» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 8 жніўня 2022 года.

Ліквідацыя арганізацыі. Скрыншот з сайта АДР
Ліквідацыя арганізацыі. Скрыншот з сайта АДР

Ісцом у пасяджэнні аб ліквідацыі выступае Карэліцкі райвыканкам. Суддзя Вячаслаў Міхневіч.

Мяркуючы па сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра, фонд прапрацаваў восем гадоў. Пакуль яго статус пазначаны як «дзеючы». Даведацца, чым менавіта займаўся фонд і якія ў яго былі праекты, Hrodna.life не ўдалося.

Толькі за апошнія паўгода ў Гродне ліквідавалі:

  • Гродзенскае грамадскае сямейнае аб’яднанне «Парадыгма»,
  • Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне «Чатыры вятры»,
  • Дзіцяча-юнацкае грамадскае аб’яднанне «Спартыўна-творчая студыя ФАЕР»,
  • Грамадскае аб’яднанне «Байцоўскі клуб «Чорная пазнака»,
  • Абласны Спартыўна-патрыятычны клуб «Гонар Радзімы»,
  • Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў,
  • «Краязнаўчае таварыства — Коматава»,
  • «Устойлівае развіццё вёскі».

Прычынай ліквідацыі ў большасці выпадкаў сталі парушэнні ў дакументацыі, якія самі старшыні называлі нязначнымі.