Жыхары дома на вуліцы Замкавай, 12 не задаволены капітальным рамонтам будынка. Звонку дом упарадкавалі да Фестываля нацыянальных культур, які адбыўся ў чэрвені, а ў пад’ездзе слядоў добраўпарадкавання будынка не бачна, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4 Гродно».

Жыхары дома ў цэнтры Гродна не задаволены капітальным рамонтам будынка. Чаму?
Будынак на вуліцы Замкавая, 12 пасля капітальнага рамонту. Скрыншот Беларусь 4

Апошні капітальны рамонт будынка адбыўся ў 1970-х гадах. Перад Фестывалем нацыянальных культур у чэрвені 2022 года будынак паскоранымі тэмпамі пачалі дарабляць і дафарбоўваць.

«Не змянілі ні падваконні, ні пафарбавалі вокны. Ні з таго боку, ні з двара. Трактар прайшоў, усе ямы вырыў, ніхто не заладзіў. Хуценька згарнуліся, усё. Ні ў кладоўках нічога, у падвале паўсюль бруд, ніхто нічога не прыбраў», — сказала жыхарка дома на Замкавай, 12 Нэлі Баркоўская тэлеканалу «Беларусь 4 Гродно».

Жыхары дома ў цэнтры Гродна не задаволены капітальным рамонтам будынка. Чаму?
Замкавая, 12. Фота 2018 г. Архіў Hrodna, life

Што кажуць у ЖКГ

Будаўніча-мантажныя працы адбываліся згодна з праектнай дакументацыяй і ўсе яе пункты былі выканананы.

«На Замкавай, 12 працы прадугледжваліся наступныя: цалкам рамонт даху, часткова замена пакрыцця, часткова страпільнай сістэмы і рашоткі. Далей прадугледжваўся рамонт уваходных груп, замена інжынерных сетак, стаякоў, магістральных сетак, сетак электразабеспячэння і электраасвячэння ў месцах агульнага карыстання. Замена адмосткаў вакол па перыметру будынка, цалкам рамонт фасадаў», — сказаў намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ Віталь Герасімік тэлеканалу «Беларусь 4 Гродно».

Жыхары дома ў цэнтры Гродна не задаволены капітальным рамонтам будынка. Чаму?
Будынак на вуліцы Замкавая, 12 пасля капітальнага рамонту. Скрыншот Беларусь 4

За чые грошы павінен адбывацца рамонт у пад’ездзе

Рамонт у пад’ездзе павінен адбывацца за кошт жыхароў дома. Набываць матэрыялы і аплочваць рамонтныя працы жыхары пад’езда павінны за ўласныя сродкі. Камунальныя службы могуць толькі пасадзейнічаць і выступіць у ролі заказчыка. Гэта абгрунатавана пастановай Савета міністраў Беларусі № 324.

Чытайце таксама:

10 домов отремонтируют в Гродно, из них семь — капитально. Где, какие дома и когда?

Начнут с проблемных. Где в Гродно отремонтируют дворы в этом году