У будынку заводакіраўніцтва «Гродна Азот» уладкавалі рэлакс-зону. У фае ўсталявалі палатку з вугляроднай тканіны — CarbonBOX. Яна павінна ізаляваць чалавека ўнутры ад электрамагнітнага выпраменьвання і такім чынам аказваць лячэбны эфект, піша «Гродзенскі хімік».
Палатно з 99% вугляроду вырабілі на ААТ «СветлагорскХімвалакно». У замкнёным контуры яно стварае прастору, абароненую ад электрамагнітных палёў мабільных тэлефонаў, манітораў і рознага абсталявання. Унутры застаецца толькі «ўнутранае выпраменьванне чалавека», удакладняе выданне. Такім чынам можна дасягнуць лячэбнага эфекту. Чалавек расслабляецца, супакойваецца, у яго памяншаецца галаўны боль і аднаўляецца імунная сістэма.
Carbon BOX усталяваны каля актавай залы на першым паверсе адміністрацыйнага корпуса. Скарыстацца ім можа любы чалавек. Рэкамендаваны час знаходжання ў намёце — 20−30 хвілін. Гаджэты трэба пакідаць звонку.
Звычайна вугляроднае валакно ўжываюць для армавання кампазіцыйных, цеплаахоўных, хімаўстойлівых і іншых матэрыялаў, для цеплаізаляцыі, ачысткі агрэсіўных вадкасцяў і газаў ад дысперсных прымешак, у самалётабудаванні і касмічнай галіне, у медыцыне і вытворчасці спецадзення.
Чытайце таксама:
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…