Навіны

У Гродне рыхтуюцца да Дня горада. Колькі плануюць выдаткаваць?

Святочныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Леніна, ля Моладзевага цэнтра па вул. Савецкай і ў парку Жылібера. На арганізацыю плануюць выдаткаваць 58 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Даражэй за ўсё варта сцэна з трапам на плошчы Леніна — 15 000 рублёў. Свята пройдзе 3 верасня.

Да Дня горада Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры выбірае выканаўцаў па абслугоўванні мабільных сцэнічных комплексаў, асвятляльнага і гукавога абсталявання, LED экранаў на гарадскіх пляцоўках. Запыт цэнавых прапаноў скончыўся 8 жніўня.

Праграму свята пакуль не абвясцілі. У 2022 годзе Гродна адзначыць 894 гадавіну першай згадкі ў летапісе.

Перанос свята

Сёлета святкаванне Дня горада перанеслі з трэціх выхадных верасня на першыя. Такое рашэнне прыняў гарадскі Савет дэпутатаў. Калі б не гэтыя змены, то ў гэтым годзе Дзень горада выпадаў бы на 17 верасня — так званы Дзень народнага адзінства, які ўлады прыдумалі ў 2021 годзе.

Як адзначалі ў мінулым годзе?

На Дні горада ў Гродне былі фестываль сыру, канцэрты ў некалькіх лакацыях, выступы рыцараў і анімэ-праграма. На плошчы Тызенгаўза адкрылі новую гарадскую скульптуру. Свята прайшло пад назвай «Гродно 3D#Единство». Яно атрымалася нешматлюдным з-за дажджу. Да таго ж, сарваўся канцэрт Кая Метава — той не даехаў да Гродна праз аўтамабільную аварыю.

Чытайце таксама: «Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024