Частка даху ахоўнага збудавання Ніжняй царквы на тэрыторыі Старога замка ў Гродна падгніла. Таму неабходны бягучы рамонт падстрэшка, пад якім схаваныя руіны царквы. Так заключыла камісія пад старшынствам намесніка дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічны музея Багдана Блажэеўскага.

У планах — выпраўка драўляных бэлек, умацаванне расшыўкай дошкамі з двух бакоў, пастаноўка мацаванняў. Працы правядуць у верасні.

Падбор фірмы для гэтага завяршыўся. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей правёў закупку з адной крыніцы. Каштуе рамонт 3450 рублёў.

Што такое Ніжняя царква

Ніжняя Царква ў Гродне — гэта закансерваваныя руіны помніка 12 стагоддзя. Знаходзяцца на тэрыторыі Старога замка ў Гродне. Ніжняй яна называецца таму, што на яе руінах пазней пабудавалі яшчэ адну, Верхнюю царкву. Выявілі царква ў 1932 годзе падчас раскопак. Адкрыццё стала сенсацыяй і яго нават назвалі ў прэсе «гродзенскай Трояй».

Чытайце таксама: С — Стары Замак. 5 фактаў пра замак, які не раз змяняў свой выгляд

Лічыцца, што царква была разбурана ў 1183 годзе. Паводле адной з версій, у царкву трапіла маланка. Па другой версіі, інжынеры памыліліся ў разліках, у выніку чаго царква развалілася. Абедзве версіі тлумачаць дзіўную форму рэшткаў царквы — як быццам яна руйнавалася зверху ўніз.

Па канструкцыі і строі Ніжняя царква нагадвала Каложскую, бо яе пабудавалі ў тым жа стагоддзі ў стылі той жа архітэктурна-мастацкай школы.

Чытайце таксама: Гродзенскiя святары ўпершыню чыталі акафіст Францішка Скарыны на руінах Ніжняй царквы