Затрыманне гродзенскага фатографа Сяргея Марозова на фестывалі «Лакацыя» пацвердзілася. Суд над фатографам адбудзецца 22 ці 23 жніўня. Справай супраць Марозава займаецца Ленінскі РАУС, паведаміў Telegram-канал «Право имеют».

Гродзенскага фатографа Сяргея Марозава будуць судзіць. Яго затрымалі на фестывалі “Лакацыя”
Сяргей Марозаў. Фота: facebook.com/banifacyj

Інфармацыя пра затрыманне Сяргея Марозава з’явілася ў суботу 20 жніўня. Па непацверджанай інфармацыі да фатографа падышоў мужчына ў грамадзянскім і папрасіў паказаць тэлефон. Марозаў адмовіў і яго затрымалі.

Хто такі Сяргей Марозаў

Сяргей Марозаў — былы дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук. Вясельны фатограф, вядоўца фотакурсаў, байкер. Здымаў акцыі пратэсту. У адносінах да яго заводзілі адміністрацыйную справу па арт. 23.34 КаАП. 13 жніўня 2020 году ён выклаў у Instagram відэа, на якім выкінуў у сметніцу ўзнагароды, якія атрымаў за пяцігадовую працу з гродзенскай міліцыяй.

У верасні 2021 года Марозава выклікалі ў аддзяленне міліцыі, каб ўзяць пробу сліны і адбіткаў пальцаў. Таксама яго азнаёмілі са зменамі ў заканадаўстве. Тады ён звязваў выклік у міліцыю з падзеямі 2020 года.

Чытайце таксама: Больш за 1000 помнікаў, 650 ілюстрацый і тысячы кіламетраў дарогі. Гродзенскія гісторыкі напісалі кнігу пра мастацкую спадчыну Беларусі