«РОББО Класы» адкрыюць у гімназіі № 1 і сярэдняй школе № 32 у Гродне. У іх вучняў будуць вучыць ствараць робатаў. Агулам у вобласці такія класы адкрыюць у 19 школах, паведаміў «Вечерній Гродно».

У гродзенскіх школах дзяцей будуць вучыць ствараць робатаў
Робат. Ілюстрыцыйнае фота.

«РОББО Класы» абсталяваны ўсім неабходных для вывучэння робататэхнікі. Гэта 3D-прынтары, робататэхнічныя платформы, наборы схематэхнікі і мікраэлектронікі. Па задуме, дзякуючы такім класам дзеці змогуць атрымаць базавыя інжынерныя веды і абраць для сабе прафесію: інжынер-праграміст, аператар 3D-друку альбо квадракоптара, спецыяліст па нейраінтэрфэйсам.

Дзе ў Гродзенскай вобласці адкрыюць «РОББО-класы»

  • Бераставіцкі раён, Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С. В. Прытыцкага
  • Ваўкавыскі раён, Гімназія № 1 г. Ваўкавыска
  • Воранаўскі раён, Вороновская сярэдняя школа
  • Гродзенскі раён, Азёрская сярэдняя школа
  • Дзятлаўскі раён, Сярэдняя школа №з г. Дзятлава
  • Зэльвенскі раён, Сярэдняя школа № 3 г. п. Зэльва
  • Іўеўскі раён, Гімназія № 1 г. Іўе
  • Карэліцкі раён, Сярэдняя школа г. п. Мір ім. А. І. Сташэўскай
  • Лідскі раён, Сярэдняя школа № 1 г. Ліды
  • Мастоўскі раён, Сярэдняя школа № 5 г. Масты
  • Навагрудскі раён, Гімназія № 1 г. Навагрудка
  • Ашмянскі раён, Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны імя М. М. Грушэўскага
  • Астравецкі раён, Гімназія № 1 г. Астраўца
  • Свіслацкі раён, Сярэдняя школа № 2 імя Н.П.Массонова г. Свіслач
  • Слонімскі раён, Гімназія № 1 г. Слоніма
  • Смаргонскі раён, Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні
  • Гродна, Гімназія № 1 Імя Я. Ф. Карскага г. Гродна
  • Гродна, Сярэдняя школа № 32 Г. Гродна
  • Шчучынскі раён, Сярэдняя школа № 1 г. Шчучына

150 новых STEM-класаў па ўсёй Беларусі

«РОББО класы» — задума Міністэрства адукацыі Беларусі. У 2019 годзе адкрылі 20 STEM-класаў. 1 верасня 2022 года ў Беларусі адкрыюць яшчэ 150 такіх класаў. 19 з іх будуць размяшчацца ў школах Гродзенскай вобласці.

STEM — гэта абрэвіятура ад англійскіх слоў Science (натуральныя навукі), Technology (тэхналогіі), Engineering (інжынерыя, праектаванне, дызайн), Mathematics (матэматыка). Іншымі словамі, STEM-адукацыя прапануе сістэму міжпрадметных ведаў для праектнай працы ў галіне навуковых і інжынерных тэхналогій.