Гродзенская актывістка Вольга Бондарава папрасіла ўключыць яе ў склад грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) па пытаннях адукацыі пры Мінадукацыі. Яе заяўку разгледзяць, калі будуць карэктаваць дзеючы склад ГКС.

Такі адказ на яе зварот даў намеснік міністра Аляксандр Кадлубай. Ён выказаў ёй «падзяку за ўвагу да пытанняў выхавання падрастаючага пакалення» і пажадаў «моцнага здароўя і дабрабыту».

Бондарава прасіла прыбраць згадкі ліквідаваных арганізацый з сайтаў школ — напрыклад, «Гендарныя перспектывы». У гэтым жа адказе адзначылі, што Міністэрства адукацыі паўторна накіравала ў галоўныя ўпраўленняі адукацыі абласцей і камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама ліст з указаннем пераліку ліквідаваных грамадзкіх аб’яднанняў. У Міністэрстве правялі паўторны маніторынг сайтаў школ, каб выключыць спасылкі, лагатыпы, электронныя адрасы, сайты ліквідаваных грамадскіх аб’яднанняў. За зместам сайтам пастаянна сочаць.

Чым вядомая Бондарава і якая ў яе пазіцыя?

  • Хацела правесці аўтапрабег у падтрымку сілавікоў,
  • Пасля яе зваротаў кнігі «Міфы пра Беларусь» Вадзіма Дзеружынскага і «Welcome to Belarus» Алеся Гутоўскага знялі з продажу ў краме «Green», у краме «OZ кнігі» — кнігу пра аднаполае каханне ў савецкім піянерлагеры «Лето в пионерском галстуке», у «Территория biblio.by» — кнігу пра аднаполыя адносіны «Лагер» Эл Сі Разэ.
  • Хоча прыбраць з гарадскіх указальнікаў лацінку.
  • У паліклініцы № 3 Гродна праз яе прыбралі банер пра гісторыю жыцця Саламеі Русецкай — першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жанчыны-лекара.
  • У галерэі «400 квадратаў» праз адзін дзень працы закрылі выставу сучаснай скульптуры.