Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Бярозавыя крыжы ўсталявалі на могілках у Суркантах

Бярозавыя крыжы паставілі на месцы разбураных могілак у вёсцы Сурканты (Воранаўскі раён). Акрамя гэтага там з’явіліся знічкі і бела-чырвоныя стужкі, паведаміў Glosznadniemna.pl. Хто ўсталяваў бярозавыя крыжы і ўшанаваў разбураныя могілкі - невядома.

Невядомыя ўсталявалі крыжы на знішчаных могілках АК у Суркантах
Бярозавыя крыжы якія ўсталявалі ў Суркантах..
Крыніца: Саюз палякаў Беларусі

Калі разбурылі могілкі ў Суркантах

Невядомыя разбурылі і зраўнялі з зямлёй могілкі жаўнераў Арміі Краёвай раніцай 25 жніўня 2022 года. Па словах відавочцаў, разбурэнне могілак нагадвала спецаперацыю — усе пад’езды да месца былі заблакаваны невядомымі. Мясцовых жыхароў, якія абураліся і спрабавалі фатаграфаваць тое, што адбываецца, палохалі зняволеннем.

Хто пахаваны ў Суркантах

Сурканты — невялікая вёска паблізу Пелясы, дзе нядаўна закрылі літоўскую школу, у 20 км ад Ліды. Жыхароў у Суркантах практычна не засталося. На могілках пахаваныя байцы Аріміі Краёвай, якія змагаліся з часткамі НКУС у жніўні 1944 годзе. Тады ў баі загінулі 18 вайскоўцаў, у тым ліку шэсць афіцэраў.

Пахаванне размешчана па-за могілкамі, у полі, каля магіл паўстанцаў 1863 года. Мясцовыя жыхары тады апасаліся рэпрэсій ад савецкай улады. Тым не менш пазней яны не дапусцілі, каб калгас заараў магілы.

8 верасня 1991 года там адкрылі вайсковыя магілкі польскіх жаўнераў. Надпіс на крыжы зроблены па-польску, але беларускія ўлады не давзолілі напісаць, супраць каго ваявалі забітыя.

Дзе яшчэ зруйнавалі могілкі

Руйнаванні помнікаў і пахаванняў польскіх жаўнераў пачалося летам 2022 года. У Суркантах не першы выпадак разбурэння пахаванняў польскіх вайскоўцаў у Беларусі. Сёлета могілкі жаўнераў польскай Арміі Краёвай былі знесеныя ў Качычах, Ваўкавыску, Мікулішках, Стрыеўцы і іншых месцах Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама: У Стрыеўцы зруйнавалі помнік загінулым польскім жаўнерам. Гэта ўжо пяты выпадак у Гродзенскай вобласці

Палякі асудзілі кампанію па знішчэнні помнікаў

У Польшчы асудзілі кампанію па знішчэнні слядоў польскасці ў Беларусі. Афіцыйная заява польскага Міністэрства замежных спраў з’явілася на сайце ведамства 6 ліпеня. Яна з’явілася пасля ў сувязі са знішчэннем пахавання салдат Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. МЗС Беларусі паведаміла ў адказ, што ў гэтым населеным пункце «воінскіх пахаванняў і пахаванняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана» і законнасць «работ па ўладкаванні тэрыторыі» ў дадзеным месцы была пацверджана Генпракуратурай пасля атрымання дадзеных, што чалавечыя парэшткі там адсутнічаюць.