Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Можна, але без платнага ўваходу". Як у Гродне праходзяць канцэрты пасля новаўвядзення аб рэестры арганізатараў - Hrodna.life - навіны Гродна

З 1 жніўня праводзіць мерапрыемствы могуць толькі ўключаныя ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Чатыры гродзенскія ІП і арганізацыі, звязаныя з індустрыяй, ужо з’явіліся ў ім. Некаторыя ўстановы горада паспрабавалі ўступіць у рэестр — вось што ў іх атрымалася.

У чым справа?

Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў вырашылі стварыць пастановай Савета Міністраў ад 22 чэрвеня.

Цяпер арганізоўваць культурна-відовішчныя мерапрыемствы могуць толькі ўключаныя ў яго арганізатары. У рэестр ўключаць ІП, юр асоб і замежныя або міжнародныя арганізацыі. Вядзе яго Міністэрства культуры. Выключэнне ёсць для дзяржаўных органаў і мерапрыемстваў.

Каго ўжо ўключылі ў рэестр?

З Гродна ў рэестр ўключылі чатырох індывідуальных прадпрымальнікаў. Двое з іх займаюцца культурна-відовішчнымі мерапрыемствамі, адзін — дзейнасцю ў сферы выканальніцкіх мастацтваў і яшчэ адзін — арэндай і лізінгам будаўнічых машын і абсталявання.

Напрыклад, у рэестр ўключылі канцэртнае агенцтва M-AGENCY. Яно займаецца арганізацыяй канцэртаў, фестываляў, падборам і пастаўкай артыстаў, тэхнічным забеспячэннем, рэалізацыяй білетаў і прасоўваннем. Таксама ў рэестры з’явіўся вядучы вяселляў Аляксандр Лахнюк.

У рэестр уключылі «Con moto» — міжнародны праект дыстанцыйных конкурсаў і алімпіяд, дзе дашкольнікі, навучэнцы і настаўнікі могуць прыняць удзел у конкурсах выканальніцкага і педагагічнага майстэрства.

Яшчэ пяць — індывідуальныя прадпрымальнікі, арганізацыі, аграсядзібы Гродзенскай вобласці.

Усяго ўключана 130 арганізатараў. Крыху больш за тыдзень таму іх было 85.

Як быць з канцэртамі?

У Гродне за месяц прайшоў шэраг канцэртаў. Ці пакараюць іх арганізатараў, калі яны яшчэ не ўключаны ў рэестр?

У адным з бараў адзначылі, што праводзяць не канцэрты, бо гэта патрабуе ўзгаднення, а «жывыя выступы». Уладальнікі бара толькі збіраюцца ўступіць у рэестр. Паводле іх інфармацыі, працэдура ўступлення досыць простая. Раней яны ёй не займаліся, паколькі сітуацыя «не кранула рэгіёнаў».

У бары «Podval» дакументы для ўступлення ў рэестр адправілі 15 жніўня. У Мінкульце ім паведамілі, што пасля адпраўкі дакументаў на рэгістрацыю ў рэестр можна праводзіць мерапрыемствы.

«Але без збірання платы і толькі артысты з Беларусі. Таксама можна рабіць ва установе музычнае суправаджэнне без платнага ўваходу, маючы ў штаце дыджэя, напрыклад. І ўжо вечарыны з платным уваходам я ставіў пасля 16 жніўня», — распавялі ў бары Hrodna.life.

Яшчэ некалькі бараў адмовіліся ад каментароў альбо не адказалі на паведамленне Hrodna.life. Аб пакараннях за правядзенне мерапрыемстваў без уключэння ў рэестр пакуль невядома.

Што будзе за парушэнне?

Для ўключэння ў рэестр арганізатар накіроўвае ў Мінкультуры заяву і шэраг дакументаў — у тым ліку выпіску аб правапарушэннях у дачыненні да ІП ці кіраўніка арганізацыі. Інфармацыю Мінкультуры праверыць у АУС і іншых дзяржорганах. Акрамя таго, Рэспубліканская экспертная камісія прааналізуе мастацкі ўзровень культурна-відовішчных мерапрыемстваў, праведзеных арганізатарам.

Адмовіць могуць у выпадках нізкага мастацкага ўзроўню мерапрыемстваў, неаднаразовай адмены мерапрыемстваў без паважных прычын, нявыплаты кампенсацыі па квітках і правядзення мерапрыемстваў з парушэннем заканадаўства.

Дакумент уступіў у сілу з 1 жніўня 2022 года.

Калі кампанія, якая не знаходзіцца ў рэестры, правядзе мерапрыемства, наступіць адказнасць па п. 3 арт. 13. 3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, патлумачылі на marketing.by. Такім арганізатарам пагражае штраф у сотні базавых велічынь.