Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Квіз "VSпомнить VSё" у Гродне вярнуўся пасля даносу

Квіз «VSпомнить VSё» у Гродне вяртаецца. Ён будзе праходзіць у новым месцы і два дні - замест аднаго. Раней арганізатары паведамлялі, што квіз закрылі праз данос, але абяцалі вярнуцца.

Цяпер квіз «VSпомнить VSё» праходзіць у бары «На луне», а не ў дзяржаўным МЦ «Гродна».

Мерапрыемства не праходзіла з канца кастрычніка 2025 года па снежань. Уладальнікі паведамлялі, што на іх напісалі данос. Маўляў, на квіз не прапусцілі чалавека з дзяржаўным сцягам, а вядучы ў мікрафон «дрэнна выказваецца пра краіну і ўладу».

«VSпомнить VSё» — адзін з самых паспяховых квізаў у Гродне. У яго гуляюць 50+ каманд. Ён праходзіў у адной з самых вялікіх залаў горада — у моладзевым цэнтры «Гродна». Акрамя таго, арганізатары праводзяць квізы і на карпаратывах. Гульні пад назвай «VSпомнить VSё» праходзяць і ў іншых гарадах.