Новости

Гандляроў чаргой на мяжы пачала караць міліцыя

Асобаў, якія займаліся продажам чаргі на мяжы, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведаміў афіцыйны Telegram-канал УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Міліцыя Гродзеншчыны сумесна з калегамі з іншых праваахоўных ведамстваў забяспечвае бяспеку грамадзян паблізу пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь», — сказана ў паведамленні.

Цяпер сітуацыя паблізу пункта пропуску «Бераставіца» кантраляваная, удакладніў часова выконваючы абавязкі на пасадзе начальніка Бераставіцкага РАУС Сяргей Адамчук. Павольны рух чаргі звязаны з нерытмічнай працай сумежнага боку, дадаў ён.

Аўрал на мяжы і бізнес як у 90-х

У канцы жніўня сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася. Для праезду ў Польшчу даступныя толькі два пункты: у Бераставіцы і ў Брэсце. У пункце пропуску «Бераставіца» 29 жніўня сабралася 20 аўтобусаў. У жывой чарзе чакалі праезду 1800 легкавых аўто, яшчэ 358 мелі аплачанае браніраванне. Уначы з 28 на 29 жніўня польскі бок наогул перастаў прымаць машыны.

Час чакання 23 жніўня складаў не менш за двое сутак. 26 жніўня час павялічыўся амаль да 100 гадзін. 27 і 28 жніўня легкавыя аўтамабілі чакалі 113 гадзін. Колькасць аўтамабіляў у платнай чарзе дасягала 100, а час чакання быў 10−12 гадзін.

Чытайце таксама: Агрэсія ў чарзе, ігнор памежнікаў і веласіпедысты. Што адбываецца на мяжы з Польшчай, дзе выезду чакаюць больш за 2000 аўто

У гэтых умовах у чарзе здараліся канфлікты, у тым ліку звязаныя з перапродажам месцаў. Кіроўцы займалі чаргу, а потым прадавалі сваё месца ў ёй. Расцэнкі маглі быць 100, 150, 200 еўра, расказвалі чытачы onliner.by. Цана залежала ад блізкасці да плота. Часам на месца адной машыны ўкліньваліся дзве. «Прадаўцы» займалі месцы па некалькі разоў, пераконваючы суседзяў, што стаялі даўно, проста адышлі па каву і прапусцілі сваю чаргу.

Яшчэ 30 жніўня на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Бераставіца» было больш за 600 аўто, таксама больш за 50 па платнай броні. 31 жніўня колькасць аўтамабіляў зменьшылася у 10 разоў: выезду ў Польшчу чакала больш за 50 аўтамабіляў. Прычынай змяншэння чаргі кіроўцы называлі больш актыўную працу польскага боку. Таксама на гэта паўплывала тое, што часта аўтамабіляў з’ехала ў іншыя пункты пропуску альбо людзі адмовіліся ад паездак.

Чытайце таксама: Поляки — к родным и друзьям. Белорусы — «на закупы». Что там, на границе в Бобровниках?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024