Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Атэстоўваць экскурсаводаў пачнуць з 1 студзеня 2023 года

Экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў пачнуць атэстоўваць з 1 студзеня 2023 года. Адпаведную пастанову «Аб экскурсійным абслугоўванні» прыняў Савет міністраў Беларусі.

туристы гродно
Замежныя турысты з экскурсаводам у Гродне. Ілюстрацыйнае фота.

Хто і як будзе праводзіць атэстацыю

Атэстацыю будуць праводзіць для праверкі ведаў і ўмення прымяняць іх падчас экскурсіі. Для правядзення атэстацыі будуць ствараць атэстацыйную камісію.

Атэстацыю будуць праводзіць у форме іспыта праз камп’ютарнае тэставанне і вусную размову. Каб здаць іспыт на камп’ютары, трэба будзе адказаць правільна мінімум на 60% пытанняў. Вынікі гэтага іспыта будуць дзейсныя на працягу двух гадоў.

Тых, хто прайшоў іспыт на камп’ютары, дапусцяць да вуснага іспыта. Падчас яго трэба прадаставіць камісіі тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій па заяўленых тэмах. Іспыт залічаць, калі чалавек ведае методыку і тэхніку правядзення экскурсій, а яго тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій актуальныя.

Пасля здачы атэстацыі экскурсаводу выдадуць пасведчанне, пералік тэмаў экскурсій і бэйдж. Тэрмін дзеяння гэтых дакументаў - пяць гадоў.

Як будуць атэстоўваць аўдыягіды

Атэстацыя аўдыягідаў будзе адбывацца ў Міністэрстве спорта і турызма альбо ўпаўнаважаных ім дзяржарганізацыях. Там будуць ацэньваць галасавое суправаджэнне тэкста аўдыягіда, сам тэкст, афармленне схемы маршрута, а таксама фота і відэа, калі такія прадугледжаны.

Чытайце таксама: Без аттестации нельзя будет проводить экскурсию даже для друзей: депутаты приняли новый закон «О туризме»