За тэхагляд змогуць штрафаваць па камерах: дыягнастычныя станцыі сфармуюць базу дадзеных

Міністэрства транспарту і камунікацый зацвердзіла Палажэнне аб патрабаваннях да дыягнастычных станцый. Адпаведная пастанова ад 26 жніўня 2022 г. № 79 вызначае арганізацыйна-тэхнічныя і тэхналагічныя патрабаванні да дыягнастычным станцыях. Сярод іх — абавязак станцый арганізаваць анлайн-запіс на праходжанне тэхагляду, магчымасць дыстанцыйнай аплаты праз АРІП і стварэнне базы дадзеных з пройдзенымі тэхаглядамі.

Па выніках правядзення дзяржтэхагляду на дыягнастычных станцыях павінны будуць фарміраваць інфармацыйны масіў дадзеных, які змяшчае:

  • інфармацыю аб транспартных сродках, прадстаўленых на дзяржтэхагляд, выніках кантрольна-дыягнастычных работ (у тым ліку пратаколы вымярэнняў);
  • вынікі фотафіксацыі транспартных сродкаў і іх рэгістрацыйных знакаў, вынікі выдачы дазволаў.

Згодна з пастановай, можа быць арганізавана праца і мабільных дыягнастычных станцый. Дакумент замацоўвае абавязковыя элементы, якія там павінны быць.

Пастанова № 79 уступае ў сілу з 22 верасня 2022 г.

«Лісты шчасця» за тэхагляд абяцалі яшчэ ў 2021

Базу дадзеных з тэхаглядамі аўтамабіляў у тым ліку можна будзе перадаць аператару камер фотафіксацыі на дарогах. Такім чынам з’явіцца магчымасць рэалізаваць тое, што анансавалі яшчэ ў пачатку 2021 года — «лісты шчасця» са штрафамі будуць прыходзіць не толькі за перавышэнне хуткасці, але і за адсутнасць тэхагляду. З пачатку 2021 года ў «Белтэхаглядзе» адзначалі ажыятаж на праходжанне тэхагляду. З 1 студзеня ў Беларусі скасавалі дзяржаўнае мыта за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Замест яе ўвялі транспартны падатак, выплата якога больш не прывязаная да тэхагляду. Пазней высветлілася, што хоць згодна са змененым КаАП, прынятым у сакавіку 2021 года, «ліст шчасця» можна атрымаць за любое парушэнне «супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту», тэхнічна такой магчымасці яшчэ няма.

«Мы разлічваем, што ў гэтым годзе ў поўнай меры запрацуюць камеры фота- і відэафіксацыі правапарушэнняў, якія будуць перадаваць у ДАІ інфармацыю аб транспартных сродках, якія не прайшлі дзяржтэхагляд», — папярэдзілі ў «Белтэхагляд» у пачатку 2022. Наяўнасць або адсутнасць тэхагляду на дадзены момант правяраюць толькі ў тых машын, якія ўжо трапілі на камеру як парушальнікі хуткаснага рэжыму. Штраф атрымлівае ўладальнік транспартнага сродку.

Якая зараз сітуацыя з тэхаглядамі

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці інспектары ДАІ выявілі 2069 кіроўцаў, якія ездзілі без тэхагляду, расказалі на «Гродна Плюс». Сярод іх 367 кіроўцаў аказаліся «паўторнікамі» — такое парушэнне ўжо выяўлялі ў іх на працягу года.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024