У Беларусі прапануюць патрабаваць з Польшчы рэпарацыі - і нават палічылі, колькі

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін на АНТ палічыў, колькі, на яго думку, Польшча павінна Беларусі за час акупацыі беларускай тэрыторыі ў пачатку мінулага стагоддзя.

Аўдонін звярнуў увагу на нядаўна агучаны намер польскіх уладаў атрымаць рэпарацыі ад Нямеччыны за Другую сусветную вайну. Па яго словах, калі зыходзіць з працягласці акупацыі, палякам прыйдзецца заплаціць Беларусі значна больш, чым яны хочуць атрымаць ад ФРГ.

«Калі мы гаворым пра рэпарацыі… Сейм Польшчы прыняў рашэнне аб выстаўленні рэпарацый Германіі, памер іх польскімі палітыкамі ацэньваецца ў 1,3 трыльёна долараў. Але гэта за фактычна пяць гадоў акупацыі. А калі браць увесь перыяд [акупацыі палякамі Заходняй Беларусі] - крыху больш за 17 гадоў, атрымліваецца, што яны нам павінны блізу 5 трыльёнаў долараў», — упэўнены ён.

Да гэтага «прад'яўляць рахунак палякам» прапаноўваў былы дэкан філасофскага факультэта БДУ, прапагандыст Вадзім Гігін. Ён лічыць, што рэпарацыі варта патрабаваць за штучнае затарможванне развіцця Заходняй Беларусі, выпампоўванне сельскагаспадарчых рэсурсаў, паніжаную аплату работнікам і шкоду культурным помнікам — закрыццё праваслаўных цэркваў, знішчэнне школ, газет, стварэнне канцлагера ў Бярозе-Картузскай.

Тэму рэпарацый ад Германіі 1 верасня падняў лідар кіруючай у Польшчы кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі. Спецыяльна створаная камісія вызначыла суму ў 6,2 трлн польскіх злотых (блізу 1,32 трлн долараў). У 2019 годзе прадстаўнікі партыі казалі пра суму ў 850 млрд долараў.

У Германіі ж пытанне выплат за злачынствы нацыянал-сацыялістаў пад час Другой сусветнай вайны лічаць вычарпаным.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024