Безбар’ернае асяроддзе — гэта такое асяроддзе, якое дазваляе ўсім людзям карыстацца навакольнай прасторай без аніякай дапамогі. З гэтым паняццем часцей за ўсё асацыюецца дасяжнасць для тых, хто перасоўваецца на вазку. Аднак менеджарка некамерцыйнай установы «ІншыЯ» Марына Штрахава ў новым выпуску падкаста «Утульны горад» патлумачыла, чаму безбар’ерная асяроддзе патрэбна ўсім групам насельніцтва.

Слухайце размову цалкам у падкасце або ў вялікім скароце чытайце асноўныя тэзісы ніжэй.

Якія бар’еры існуюць у горадзе?

Усе бар’еры ў гарадской прасторы можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: фізічныя і камунікацыйныя. Да фізічных адносяцца тыя, што літаральна замінаюць фізічнаму руху: высокія бардзюры, парогі, лесвіцы, дрэннае дарожнае пакрыццё. Камунікацыйныя — тыя бар’еры, якія абмяжоўваць дасяжнасць праз камунікацыю. Напрыклад, незразумелыя ўказальнікі, па якіх складана знайсці патрэбны накірунак, назвы тапонімаў выключна на мясцовай мове, адсутнасць шрыфту Брайля.

Таксама праз камунікацыю можна адвярнуць значную частку насельніцтва. Так, надпіс на дзвярах крамы аўтазапчастак «толькі для сапраўдных мужчын» стварае бар’ер для жанчын — не фізічна, але праз паведамленне, якое транслюецца.

Безбар’ернае асяроддзе — для людзей з праблемамі са здароўем?

Насамрэч, цалкам здаровыя і не абмежаваныя нічым поўныя моцы людзі таксама могуць пакутаваць ад гарадскіх бар’ераў. Немагчымасць пераадолець пешаходны пераход на ровары ці самакаце, лесвіца, па якой даводзіцца цягнуць цяжкую валізку, адсутнасць ліфтаў у будынку, куды прыйшлі бацькі з дзіцём у вазку — усё гэта і ёсць бар’еры, якія замінаюць людзям больш актыўна перасоўвацца па горадзе і прымаць удзел у яго жыцці.

Чытайце таксама: Што хвалюе мам, раварыстаў і вазочнікаў і бізнесменаў? У Гродне абмеркавалі тэму інклюзіі - Hrodna.life

Да таго ж, безбар’ерная прастора эканамічна выгадная для гарадскіх прадпрымальнікаў, бо людзі, якія раней былі выключаныя з эканамічнага жыцця, становяцца актыўнымі спажыўцамі тавараў і паслуг.

Чаму нашыя гарады не безбар’ерныя?

Старыя будаўнічыя нормы, створаныя яшчэ ў тыя часы, калі ні пра якую інклюзію і гаворкі не было, не прадугледжвалі наўмыснай дасяжнасці. Новыя будаўнічыя нормы больш накіраваныя ў гэтым напрамку, таму сучасныя дамы абавязкова прадугледжваюць пандусы, а ў прадуктовых крамах дзверы адчыняюцца аўтаматычна.

Аднак асяроддзе, пабудаванае паводле старых нормаў, застаецца. Часта гарадская адміністрацыя не лічыць патрэбным укладаць сродкі ў заніжэнне бардзюраў ці скасаванне падземных пераходаў на карысць наземных. Сапраўды, такога кшталту змены патрабуюць і сродкаў, і часу, і на некаторы час ускладняюць рух у горадзе.

Чытайце таксама: Вазочнік з Ліды Аляксандр Аўдзевіч працягнуў кругасветку: цяпер накіроўваецца ва Украіну