Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Улічаць шум і электратранспарт. У Гродне распрацуюць схему развіцця гарадскога транспарту на 2030 год - Hrodna.life - навіны Гродна

У Гродне створаць праект-схему развіцця гарадскога пасажырскага транспарту і магістральна-вулічнай сеткі Гродна. Патрэбныя паказчыкі для схемы разлічваюць на будучыню — 2030 год. Гэты праект дазволіць мадэрнізаваць і палепшыць існуючую схему.

Гродзенскі гарвыканкам шукае фірму-выканаўцу, якой гатовы заплаціць за працу 230 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Схему трэба падрыхтаваць да лістапада 2023 года.

Праект робяць на падставе генплана Гродна і рашэння Гродзенскага гарвыканкама ад 01.08.2022 г. № 542 «Аб распрацоўцы горадабудаўнічага праекта спецыяльнага планавання».

Улічаць інтарэсы гараджан

У праекце прапануюць схему гарадскога пасажырскага транспарту, магістральна-вулічнай сеткі ў існуючых і перспектыўных забудовах, у тым ліку ў прамысловых зонах.

Пры стварэнні схемы ўлічаць:

  • размяшчэнне новых жылых раёнаў і працоўных месцаў;
  • дадзеныя аб працы аўтобусаў, тралейбусаў і маршрутак за 2018−2021 г. г.;
  • колькасць зарэгістраваных у горадзе аўтамабіляў і гарадскога транспарту;
  • схему маршрутаў і прыпынкаў.

Паклапоцяцца пра электратранспарт

Улады вывучаць размеркаванне транспартных патокаў і аўтамабільных плыняў па магістральна-вулічнай сетцы. Таксама яны прааналізуюць размеркаванне пасажыраў паміж рознымі відамі транспарту і даступнасць прыпынкаў. Выявяць найбольш аварыйныя ўчасткі вулічнай сеткі і месцы канцэнтрацыі ДТЗ і ўзровень загрузкі скрыжаванняў і перагонаў на апорнай магістральна-вулічнай сетцы.

У схеме пралічаць прапускную здольнасць вулічных сетак з улікам ушчыльнення забудовы. Прадугледзяць будаўніцтва разваротных пляцовак для транспарту ў мікрараёнах. Трэба будзе ўсталяваць зарадныя прылады для падзарадкі грамадскага транспарту з электрапрывадам.

Улічаць шум

Пры стварэнні схемы ацэняць уплыў транспартных шумоў на гарадскую сераду. Правядуць разлікі і пабудуюць картаграму шумоў ад транспартных патокаў. Дадуць рэкамендацыі па абароне забудовы ад шумоў аўтадарожнага транспарту.