Участак вуліцы Старамалышчанскай закрылі для руху з 9:00 20 сакавіка 2023 года. Прычына закрыцця — дарожныя працы, якія будуць адбывацца на ўчастку ад вуліцы Таўлая да вуліцы Белыя Росы, паведаміла гродзенская ДАІ. Працы плануюць скончыць 27 сакавіка да 17:00.

У Гродне на тыдзень закрылі вуліцу Старамалышчанскую
Схема закрыцця вуліцы Старамалышчанская. Крыніца: гродзенская ДАІ
старамалышчанская аб'езд
Схема аб’езда вуліцы Старамылшчанская. Крыніца: autogrodno.by

Якія вуліцы яшчэ адрамантуюць у 2023 годзе

  • 1 Мая
  • Аўтамабільная
  • Асфальтная
  • Багдановіча
  • Багуцкага
  • Урублеўскага
  • Гагарына
  • Гогаля
  • Гожская
  • Гараднічанская
  • Дарвіна
  • Дзяржынскага
  • Друскеніцкі тупік
  • Забалаць
  • Збожжавая
  • Індустрыяльная
  • Карскага
  • Калючынская
  • Каханоўскага
  • Курчатава
  • Лапенкоўская
  • Лізы Чайкінай
  • Малышчанская
  • Міра
  • Нёманская
  • Панямуньская
  • Пучкова
  • Пушкіна
  • Рэпіна
  • Рыбацкая
  • Свярдлова
  • Серафімовіча
  • Саўгасная
  • Сухамбаева
  • Урыцкага

Акрамя гэтага плануюць адрамантаваць Праванабярэжную і Леванабярэжную, праспект Будаўнікоў, а таксама пад’езд да М6 на Свабоднай эканамічнай зоне.