Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы выпусціў новую калекцыю крышталю для алкаголя «Premiere». Рашэнне выпусціць новую калекцыю стала вынікам рэбрэндынгу, які адбыўся ў 2021 годзе, паведаміў шклозавод «Нёман».

Шклозавод “Нёман” выпусціў “прэм’ерную” калекцыю крышталю. Чым адметна навінка?
Келіх для віскі з новай калекцыі «Нёмана». Крыніца: neman.by

Для крышталю рапрацавалі актуальную ўпакоўку і скарэктавалі пазіцыяаванне. Адштурхоўваліся ад трэндаў: посуд павінен выглядаць сучасна і проста. У ім не павінна быць нічога лішняга. Таксама посуд павінен дарэчна глядзецца ў любым інтэр'еры і пры любой сервіроўцы стала.

Шклозавод “Нёман” выпусціў “прэм’ерную” калекцыю крышталю. Чым адметна навінка?
Шампанка з новай калекцыі «Нёмана». Крыніца: neman.by

Што ўвайшло ў калекцыю

Маркетолагі завода вывучылі формы, якія зараз папулярныя і больш запатрабаваныя на рынку. У новую калекцыю увайшлі:

  • графін для віскі
  • келіх для віскі
  • кілішкі для водкі і лікёраў
  • келіх для напояў, вады і кактэйля
  • шампанка з плоскім дном для марціні альбо шампанскага

Варыянт шампанкі - больш выкшталцонны, з крышталю, з філіграннай нарэзкай.

Шклозавод “Нёман” выпусціў “прэм’ерную” калекцыю крышталю. Чым адметна навінка?
Новая калекцыя посуду з крышталя. Крыніца: neman.by

За колькі можна набыць новую калекцыю

Набор з двух келіхаў для віскі каштуе амаль 53 рублі. Набор кілішкаў для віна, аб’ёмам 40 мл — 53,30 рублёў. Набор з чатырох шампанак — 101,5 рубель. Набор келіхаў для кактэйляў аб’ёмам 330 мл — 102,70 рублёў.

Перад выпускам параіліся з будучымі пакупнікамі

Спачатку дызайн узгаднікі з вытворчасцю «Нёмана» і зрабілі першыя ўзоры. Потым іх паказалі фокус-групе, якая станоўча адзначыла новую калекцыю. Пасля гэтага першую партыю новай калекцыі пусцілі ў вытворчасць.

Новую калекцыю ўжо можна набыць у фірмовых крамах «Нёман». У Гродне яны размяшчаюцца на вуліцы Карбышава, 22. А таксама ў ГЗЦ «Triniti».