Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У парку Жылібера пасадзілі новыя віды раслінаў

У парку Жылібера высадзілі новыя экзатычныя дрэвы. Там з’явіліся вяз шаршавы на штамбе, манголія і іва цэльналістная хакура нішыкі. Такім чынам у парку працягваюць справу гродзенскай краязнаўцы Наталлі Канюк.

Парк Жылібера працягваюць аднаўляць. У "батанічнай" частцы высадзілі новыя дрэвы
Парк Жылібера. Фота: Hrodna.life

Наталля Канюк аднаўляла ў парку Жылібера існуючы там у мінулым батанічны сад. Жанчына збірала інфармацыю аб відах, якія раслі тут у канцы XVIII стагоддзя. Яна шукала рэдкія экзэмпляры раслін па ўсім свеце.

Наталля высадзіла каля 90 раслін. Калі ў 2017 годзе яна памерла, яе справу працягнулі сябры і супрацоўнікі «Гродназелянбуд». Канюк пакінула спіс раслінаў, якія б хацела бачыць у батанічным садзе. Зараз сярод экзатычных раслінаў можна адшукаць: псеўдатусгу Мензіса, арамію і магнолію.

У парку Жылібера можа з’явіцца аранжарэя

Батанічны сад у Гродне заклалі ў траўні 1775 года. Гэта найбольш вядомы праект французкага батаніка Жана Эмануэля Жылібера. За першыя шэсць гадоў існаванняў саду на яго тэрыторыі сабралі калекцыю з 2000 відаў раслін з розных частак свету і розных кліматычных зонаў.

Імем Жылібера назвалі род раслінаў Gilibertia RUIZ & PAV з сямейства араліевых (Araliaceae). У гродзенскім парку імя Жылібера яна таксама ёсць. Ініцыятаркай пошуку жыліберцыі была настаўніца і краязнаўца Наталля Канюк. Разам з вучнямі яна аднавіла ў парку некаторыя расліны з калекцыі Жана Эмануэля.

Зараз у парку Жылібера прыватны інвестар плануе аднавіць будынак медычнай акадэміі і пабудаваць аранжарэю для вырошчвання экзатычных і лекавых раслін.

Чытайце таксама: Ж — Жылібер. Батанік і масон, што даў імя парку. 5 фактаў пра самага вядомага ў Гродне француза