Новости

З McDonald’s у Беларусі знікнуць сняданкі: вінаватыя праблемы з пастаўкамі (абноўлена)

У найбліжэйшыя дні з ранішняга меню («Максняданак») знікнуць некаторыя пазіцыі. Прычына — абмежаванні ў ланцужку паставак.

Абноўлена 26.10. Праз некаторы час паведамленне аб зменах у меню знікла з сайта кампаніі. Сняданкі застануцца, але свіныя катлеты заменяць на ялавічныя, сцвярджае «Бел**т» са спасылкай на свае крыніцы. На сайце McDonald’s пазначана, што ялавічна катлеты вырабляюцца ТАА «МаррРуссия», пастаўшчык мяса — «Слонімскі мясакамбінат».

Так цяпер выглядае старонка, дзе было паведамленне аб скарачэнні асартыменту
Аднак паведамленне пра змены захавалася ў кэшы

З продажу паступова прыбяруць макмафіны з яйкам і сырам, яйкам і беконам, свіной катлетай, яйкам і свіной катлетай, фрэш-макмафіны. Не будзе і вялікіх сняданкаў, амлетаў, мактостаў і бульбяных аладак.

Сняданак у «МакДональдс». Злева — макмафін, які неўзабаве знікне з меню. Фота: Hrodna.life

У кампаніі адзначаюць, што змены часовыя.

Памяншэнне асартыменту будзе паступовым, па меры таго, як будуць заканчвацца канкрэтныя інгрэдыенты ў кожным з рэстаранаў.

Асноўнае меню будзе даступна з 7:00 і да 24:00, начное — з 24:00 да 7:00.

У суседняй Расіі кампанія, якая замяніла McDonald’s, абвесціла пра падаражэнне бургераў на 5−10% - з-за росту сабекошту прадуктаў. Сам Mcdonald’s сышоў з Расіі з пачаткам вайны ва Украіне.

Чытайце таксама: МакДональдс в Беларуси заменит половину пластика на переработанные бумагу и дерево

У Гродне працуюць два рэстарана гэтай міжнароднай сеткі фаст-фуда. Першы з іх адкрыўся на Гарнавых толькі ў 2020 годзе. Другі, у гандлёвым цэнтры «Triniti», — праз год. У Беларусь жа Mcdonald’s прыйшоў у 1996 годзе. Зараз сетка налічвае тут 25 рэстаранаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024