Беларусь выйшла з пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, навуковых ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва. Рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў № 728 ад 25 кастрычніка.
«Спыніць пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у сферы мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года», — сказана ў пастанове, апублікаванай 27 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале.
Дакумент уступіў у законную сілу з дня яго прыняцця. Міністэрства замежных спраў накіруе паведамленне аб спыненні дзеяння пагаднення польскім баку.
Чытайце таксама:
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…