Рэстаран-бістро «Вялікі Буфет» у гандлёвым доме «Нёман» не працуе з 1 лістапада 2022 года. Пра гэта кропка грамадскага харчавання паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram. У жніўні 2022 года рэстаран выставілі на продаж.

Рэстаран з відам на стары горад больш не працуе. У Гродне закрылі “Вялікі буфет”
Вялікі буфет. Фота: Hrodna.life

«Любы канец — гэта новы пачатак. […] Мы не кажам «да пабачэння», мы кажам «да сустрэчы», — напісалі ў Instagram установы.

Рэстаран прадаюць

У жніўні 2022 года будынак універмага выкупіла кампанія «Санта Рытэйл» якая ўваходзіць у групу кампаніі «Санта».

Таксама ў жніўні 2022 года стала вядома, што «Вялікі буфет» прадаюць. Разам з ім на продаж выставілі «Дах свету» (кавярню на даху «Нёмана») і «Клевер» (вулічную кавярня ля ўваходу ў «Нёман»). Цана за ўвесь комплекс — $ 120 тыс. Станам на 2 лістапада аб’ява аб продажы рэстарана дасюль не знятая.

«Вялікі буфет» адпрацаваў 7 гадоў

«Вялікі буфет» адкрылі ў снежні 2015 года. У лютым 2018 года рэстаран абнавілі. Тады павялічылі плошчу рэстарана. Новыя месцы размясцілі там, дзе раней былі офісы адміністрацыі гандлёвага дома «Нёман». Сталы размясцілі так, каб кліенты змаглі палюбавацца старой часткай Гродна з вышыні. Адна з атракцый для наведвальлнікаў рэстарана — магчымасць падняцца туды на панарамным шкляным ліфце.

Рэстаран з’явіўся на месцы ранейшага «МагКафэ», а яно ў сваю чаргу замяніла колішнюю сталоўку ўнівермага.

Чытайце таксама: Рюмочная, кофейня, домашняя кухня: какие новые заведения открылись или планируют открыться в Гродно?