Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Медык з Гродна: замежных пацыентаў стала больш, чым да каранавіруса. Папулярная паслуга - інтымная пластыка - Hrodna.life - навіны Гродна

Падчас пандэміі колькасць замежных пацыентаў у Гродне знізілася, але з вяртаннем бязвізавага ўезду — павялічылася. Самыя папулярныя працэдуры — блефарапластыка, карэкцыя грудзей і інтымная пластыка. Пра гэта «Гродзенскай праўдзе» распавёў Сяргей Трусь, спецыяліст у галіне пластычнай і рэканструктыўнай мікрахірургіі, хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, супрацоўнік Гродзенскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Праз каранавірус былі праблемы з перасячэннем мяжы, і колькасць замежных пацыентаў зменшылася. Цяпер, асабліва з магчымасцю бязвізавага ўезду для жыхароў суседніх краін, зваротаў нават у параўнанні з дакавідным часам стала больш. Ёсць нават чарга на аперацыю.

Пластычныя аперацыі па эстэтычных паказаннях у БХМД выконваюцца апошнія шэсць гадоў. Яны дапамагаюць выглядаць молада, хораша, ліквідуюць прыроджаныя і набытыя дэфекты знешнасці. За год робяць каля тысячы аперацый, траціна з іх — «хірургія прыгажосці».

У рамках бязвізавага рэжыму ў 2019 годзе медыцынскія паслугі атрымалі 415 замежнікаў. Самымі папулярнымі былі паслугі стаматолагаў - за імі звярнуліся 288 турыстаў. З адкрыццём новага бязвізу з 15 красавіка замежнікаў сярод кліентаў не было, хоць да пандэміі яны прыязджалі часта, распавялі ў верасні 2022 года Hrodna.life уладальнікі двух прыватных гродзенскіх стаматалогій.

Самыя запатрабаваныя працэдуры

У БХМД выконваюць усе віды эстэтычных пластычных аперацый, акрамя рынапластыкі. Найбольш запатрабаванымі застаюцца:

  • блефарапластыка (карэкцыя узроставых змяненняў века) і падцяжка твару,
  • карэкцыя формы і памеру малочных залоз,
  • пластыка вушных ракавін,
  • хірургічная карэкцыя ўзроставых змяненняў пярэдняй брушной сценкі і канечнасцяў,
  • контурная пластыка цела,
  • інтымная пластыка.

Сярод пацыентаў Сяргея Труся — грамадзяне 15 краін. Спачатку гэта былі часцей былыя суайчыннікі, затым — замежнікі. «Лепшай рэкламай магчымасцяў пластычнай хірургіі, як і іншых дыягнастычных і лячэбных магчымасцяў нашай клінікі, з’яўляюцца задаволеныя пацыенты, „сарафаннае радыё“. У той жа час трэба аддаць належнае інфармацыйнай працы аддзялення платных паслуг», — лічыць Сяргей.

Вялікае значэнне, лічыць ён, маюць нізкія цэны па параўнанні з коштамі такіх паслуг за мяжой.

Платныя паслугі для замежнікаў аказваюць усе дзяржаўныя медустановы, а таксама прыватныя медцэнтры і стаматалогіі. У прыватных клініках кошты для беларусаў і замежнікаў аднолькавыя, у дзяржаўных — адрозніваюцца. Замежнікам — даражэй.

Не ўсе пацыенты дойдуць да аперацыі

Сярэдні ўзрост пацыентаў хірургіі прыгажосці - 40−50 гадоў. Большасць — жанчыны. Не ўсе, хто звяртаецца, могуць прайсці аперацыю. Пасля прызначанага абследавання часам выяўляюцца супрацьпаказанні, звязаныя са станам здароўя пацыента.

«Рызыкі ў эстэтычнай пластычнай аперацыі ёсць, як і ў любога іншага хірургічнага ўмяшання. Асабліва гэта тычыцца аперацыі на твары: да прыкладу, калі закрануць шматлікія нервы, можа быць парушаная міміка, — распавёў Сяргей. — Нават калі лекар ідэальна выканаў сваю працу, могуць быць наступствы, звязаныя з паводзінамі пацыента ў пасляаперацыйным перыядзе і з індывідуальнымі асаблівасцямі яго арганізма».