Памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Гэта адбылося 26 лістапада, паведаміў прэс-сакратар міністэрства Анатоль Глаз. Макею было 64 гады, ён займаў пасаду міністра са жніўня 2012 года.

Памёр Уладзімір Макей. Ён быў міністрам замежных спраў Беларусі 10 гадоў
Уладзімір Макей. Крыніца: ria.ru

Макей нарадзіўся ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна. Навучаўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моваў. У пачатку 1990-х гадоў навучаўся ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі.

Чытайце таксама: От «либерализации» до «контртеррористической операции»: 13 интересных фактов об умершем Владимире Макее

З 2000 па 2008 год працаваў памочнікам прэзідэнта Беларусі. Пасля быў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Менавіта з асобай Макея звязвалі «лібералізацыі» беларускага рэжыму, якія адбываліся паміж выбарчымі прэзідэнцкімі кампаніямі.

Патрапляў пад санкцыі з 2010 года

Макей патрапляў пад санкцыі Еўрасаюза пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, а таксама пасля выбараў 2020 года. У жніўні 2020 года Макей сказаў супрацоўнікам МЗС, што тыя, хто не згодны з дзяржаўнай палітыкай, павінны звольніцца.