Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі памёр рэзервіст, прызваны на ваенныя зборы

У другой палове дня 17 красавіка на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі памёр рэзервіст, прызваны на зборы ў рамках праверкі боегатоўнасці. Пра гэта са спасылкай на некалькі крыніц паведамляе Антон Матолька.

Загінулы — рэзервіст, які быў прызваны ў рамках збораў у 11-ю механізаваную брыгаду (пункт пастаяннай дыслакацыі — Слонім).

Паводле звестак Матолькі, камандаванне спрабуе схаваць факт смерці чалавека. Дакладная прычына смерці пакуль невядомая.

Планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пачалася 3 красавіка. 1000 чалавек з Гродзенскай вобласці адправіліся на зборы. Каля 170 чалавек павінны былі накіраваць у 11-ю асобную механізаваную брыгаду ў Слоніме. Некаторым беларусам на зборы давалі ноч.

Чытайце таксама: Рэзервіст у Баранавічах сапраўды памёр. Ён падавіўся