Адвакаты Дзмітрый Дзятчык і Аляксандр Бірылаў з Гродна праходзілі чарговую атэстацыю кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Яна прайшла 1 снежня. Па яе выніках Дзятчык «адпавядае патрабаванням заканадаўства», а Бірылаў атрымаў чарговую адтэрміноўку атэстацыі.
Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі «факты неналежнага выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў», нібыта выяўленыя калегіямі адвакатаў, паведаміў сайт Мінюста.
Па выніках атэстацыі кваліфікацыйная камісія прыняла рашэнні аб адпаведнасці патрабаванням заканадаўства адваката Дзмітрыя Дзятчыка і аб няпоўнай адпаведнасці ім адваката Аляксандра Бірылава. Яму далі адтэрміноўку атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі.
Аляксандр Бірылаў ужо праходзіў атэстацыю ў лістападзе 2021 года і траўні 2022 года — і абодва разы яму давалі такую ж адтэрміноўку. Ён працуе ў адвакатуры больш за 26 гадоў. Спецыялізацыя — грамадзянскае і крымінальнае права. Ён працуе ў юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Гродна.
Апошнім часам Бірылаў абараняе палітвязня журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута, журналіста і дзеяча Паўла Мажэйку. Таксама ён абараняў у судах палітвязняў Ігара Банцэра і Сяргея Рымшу, рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту, айцішніка Уладзіміра Родчанка, журналіста Дзяніса Івашына.
Таксама атэстацыю не прайшлі адвакаты Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага — Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч. Неўзабаве іх пазбавяць ліцэнзіі.
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…