Горад

Чуеш ці не? Што такое гарадскі саўндскейп — тлумачым у падкасце

У горадзе нас кожную секунду атачае мноства гукаў. Нейкія з іх нам прыемныя, нейкія раздражняюць, на нейкія мы проста не звяртаем увагі. Гукавое асяроддзе нашых гарадоў ва ўрбаністыцы называецца з англійскай мовы саўндскейпам. Праз даследаванні саўндскейпа мы можам шмат сказаць пра тых людзей, якія жывуць у горадзе, пра іх адносіны адзін з адным і пра тое, якія практыкі прыняты ў грамадстве. Аб гукавым асяроддзі Гродна і іншых беларускіх гарадоў у падкасце «Утульны горад» пагаварылі з антраполагам, урбаністам і музыкантам Андрэем Ваз’янавым.

Слухайце ў падкасце «Утульны горад» або чытайце ў вялікім скароце ніжэй.

Што такое ўласна саўндскейп

Саўндскейп — гэта панятак, які прапанаваў канадскі ўрбаніст Мюрэй Шафер. У сацыяльных навуках саўндскейпам называецца сукупнасць гукаў у нейкіх сацыяльных абставінах. Адныя і тыя ж гукі могуць па-рознаму ўспрымацца ў залежнасці кантэксту. Напэўна гукі выбухаў, якія звычайна выклікаюць у нас занепакоенасць, радуюць нас у навагоднюю ноч. Менавіта гукі выбухаў падказваюць нам, што ў дадзеным грамадстве прынята менавіта так шумна святкаваць надыход новага каляндарнага года.

Акрамя таго, гукавое асяроддзе шмат у чым абумоўлівае паводзіны гараджан. Не прынята, напрыклад, хадзіць на шпацыр уздоўж шумнага праспекту, нават калі архітэктура на гэтым праспекце прыемная для вока.

Гук больш шчыры, чым візуал

У акустычным абліччы горада больш спантаннага, чым у візуальным. Гарадская адміністрацыя звычайна працуе з вонкавым выглядам горада. Тое, якім чынам выглядаюць вуліцы, будынкі і шыльды — усё гэта можа рэгулявацца штучна.

Пры гэтым у горадзе, які выглядае прыгожа і багата, могуць бясконца гучаць размовы пра тое, што кошты растуць, а камунальныя службы не спраўляюцца са сваімі задачамі. Акрамя таго, адсутнасць ці наяўнасць вулічных музыкаў, царкоўных званоў і спеву птушак таксама можа шмат распавесці пра горад і гарадскія звычкі.

Гукі і гарадскія канфлікты

Тыповая сітуацыя для Гродна — гэта канфлікты паміж уладальнікамі бараў і жыхарамі цэнтральных вуліц. Гараджане, якія жывуць у цэнтры, часта скардзяцца гарадской адміністрацыі на шум позна ўвечары.

Андрэй Ваз’янаў лічыць, што жыццё ў цэнтры лагічным чынам накладае на гараджан пэўныя нязручнасці. Цэнтр становіцца цэнтрам менавіта праз кропкі прыцягнення. У тым ліку, гэта бары і кавярні, куды ўвечары завітваюць жыхары Вішняўца і Дзевятоўкі.

Чытайце падрабязней пра праблему: Кліенты сыходзяць, бары губляць прыбытак, дамовіцца немагчыма. Што адбываецца на Маставой, дзе пасля 23:00 не працуюць летнія пляцоўкі

Вельмі сімптаматычна для нашага грамадства, што гараджане і ўладальнікі бараў не могуць дамовіцца паміж сабой, а звяртаюцца са скаргамі ў адміністрацыю. Звычайна такога кшталту спрэчкі могуць вырашацца праз непасрэдную дамоўленасць жыхароў і бартэндараў наконт гукавога рэжыму.

Слухайце і чытайце таксама: Як гараджане дамаўляюцца паміж сабой — у новым выпуску «Утульнага горада»

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024