Больш за 20 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося раніцай 20 снежня 2022 года на вуліцах Гродна. Дзяржаўтаінспекцыя вывела дадатковыя нарады супрацоўнікаў. Hrodna.life даведаўся, што адбывалася ў горадзе з-за галаледзіцы і ці нармалізавалася сітуацыя пасля абеду.

“Пік па колькасці ДТЗ пройдзены”. Колькі аварый адбылося ў Гродне раніцай 20 снежня
Галаледзіца. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: vikids.ru

У перыяд з 6:00 да 12:00 адбылося 25 аварый. 20 з іх супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі з 6:00 да 10:00, чатыры з 10:00 да 11:00 і яшчэ адну з 11:00 да 12:00.

У 13:01 ДАІ Гродзенскага аблвыканкама паведаміла, што «пік па колькасці ДТЗ пройдзены, з павышэннем тэмпературы навакольнага асяроддзя сітуацыя стабілізавалася».

Прычына галаледзіцы — дождж

Прычынай галаледзіцы стаў дождж, якія адбыўся, а пятай гадзіне раніцы. Тратуары і аўтамабільныя дарогі пакрыліся ільдом. Некаторыя кіроўцы аўтамабіляў не маглі выехаць з паркоўкі, на праспекце Каманаўтаў аўтобус не змог падняцца ў гору і выехаў на сустрэчную паласу, а ў Тарусічах аўтобус перакрыў дарогу — туды прыязджала хуткая дапамога, паведаміў «АвтоГродно».

Таксама аварыі адбыліся на вуліцы Паповіча і побач з «Гродна Азот». У дзевяць раніцы сэрвіс «Яндекс Карты» зафіксаваў у горадзе дзевяцібальныя заторы.

“Пік па колькасці ДТЗ пройдзены”. Колькі аварый адбылося ў Гродне раніцай 20 снежня
Аварыя на вуліцы Паповіча. Крыніца: autogrodno.by

Што раяць у ДАІ

Падчас галаледзіцы ў ДАІ раяць недапушчаць рэзкіх рухах, нават падчас руху на невялікай хуткасці: ні падчас пераключэння перадач, ні пры разгоне, ні пры манеўраванні.

Таксама варта пазбягаць рэзкага тармажэння, бо з-за гэтага аўтамабіль можа занесці. Падчас руху па трасе лепш паступова тармазіць рухавіком, а пры заносе тармазіць перарывістымі націсканнямі на тармазную педаль.

Пешаходы павінны звяртаць увагу на абледзянелыя тратуары і асцярожна падыходзіць да краю праезнай часткі.