Тэрмін будаўніцтва для вытворчасці шкляной тары з выкарыстаннем энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій у Аульсе працягнулі да 30 чэрвеня 2023 года ўключна. Новая дата замацаваная ў пастанове Саўміна ад 19 снежня 2022 № 874 за подпісам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі.

Яшчэ адзін шклозавод у Гродне пачалі будаваць вясной 2021 года ў свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест» у Аульсе. Генпадрадчык будаўніцтва — ААТ «Гроднапрамбуд». Работы планавалі завяршыць да кастрычніка 2022 года. Умовы рэалізацыі інвестпраекта будаўніцтва былі ўстаноўлены распараджэннем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2020 г. № 195рп.

Завод вырашылі будаваць для задавальнення попыту на шкляную тару і ўпакоўку як альтэрнатыву пластыку. Цяперашняе прадпрыемства ААТ «Гродзенскі шклозавод» знаходзіцца ў цэнтры горада і не можа больш нарошчваць вытворчыя магутнасці.

Новы завод запланаваны як інавацыйная вытворчасць. Па планах, яго печ зможа вырабляць 220 тон шкла на суткі. На новым заводзе збіраюцца вырабляць больш за 240 мільёнаў бутэлек за год. У планах — наладзіць у Гродне вытворчасць карычневай піўной бутэлькі аб’ём 0,5 літра, стандартнай і палегчанай вагі. Завод павінен забяспечыць каля 120 новых працоўных месцаў.

У жніўні 2022 года будоўля перажыла пажар. Яго тушылі пяць цыстэрнаў МНС.

Чытайце таксама: Стеклозавод «Неман» выпустил «премьерную» коллекцию хрусталя. Чем примечательна новинка?