Навіны

Бязвіз для «несяброўскіх» дзяржаў працягнулі на 2023 год

Бязвізавый рэжым для грамадзянаў Польшчы, Літвы і Латвіі працягнуць на 2023 год. Такое рашэнне 21 снежня 2022 года прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведаміў Telegram-канал «Пул первого».

Літоўскі памежны пункт. Ілюстрацыйнае фота.

«У пацверджанне адкрытасці нашай краіны, накіраванасці на добрасуседства і ўзмацненне міжнацыянальных сувязей сёння было прынята рашэнне аб працягу бязвізавага рэжыму», — напісалі ў Telegram-канале «Пул первого».

Станам на снежань 2022 года, ад пачатку дзеяння бязвіза ў Беларусь прыехалі амаль 370 тыс. грамадзян Еўрасабза. Сярод іх больш за 70% грамадзянаў Літвы, каля 20% грамадзянаў Латвіі і каля 10% грамадзянаў Польшчы.

Навошта ўводзілі бязвіз для «несяброўскіх» дзяржаў

Інфармацыя пра тое, што Беларусь разглядае магчымасць увесці бязвівавы ўезд для грамадзян сумежных краін з’явілася 13 красавіка 2022. Такім чынам улады хацелі «ўзмацніць дабрасуседскія адносіны і развіваць уязны турызм». Бязвіз для грамадзянаў Літвы і Латвіі, а таксама асобаў з пашпартамі неграмадзян Латвіі адкрылі з 15 красавіка па 15 траўня 2022 года. Потым яго працягнулі.

Для грамадзянаў Польшчы бязвізавы ўезд увялі з 1 ліпеня 2022 года. Мэтай таксама назвалі падтрыманне добрасуседскіх адносін. Але незадоўга да ўвядзення першага «бязвізу» Польшчу, Літву і Латвію прызналі «несяброўскімі» дзяржавамі.

Чытайце таксама: Палякі - да родных і сяброў. Беларусы — «на закупы». Што там, на мяжы ў Баброўніках?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024