Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне больш не будзе “Свабоды”. Адзін з бараў на Маставой зачыняецца - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенскі бар SVABODA на вуліцы Маставой, 31 закрываюць. Ён працаваў больш за чатыры гады, а 23 снежня 2022 года будзе працаваць апошні дзень. Пра гэта паведамілі ў Instagram бара.

У Гродне больш не будзе “Свабоды”. Адзін з бараў на Маставой зачыняецца
Бар SVABODA. Крыніца: Instagram

Бар працаваў з ліпеня 2018 года. Інтэр'ер бара быў выкананы ў сучасным стылі. У меню была выпіўка і закускі. Кактэйльная карта бара была складзена ў гонар вядомых беларускіх пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў.

Hrodna.life звярнуўся ў бар па каментар, каб даведацца пра прычыну закрыцця, але ў «Свабодзе» у каментары адмовілі.

У Гродне больш не будзе “Свабоды”. Адзін з бараў на Маставой зачыняецца
Сторыз з Instagram бара ў якім паведамілі пра закрыццё.

У бары можна было пакаштаваць «Апошняе каханне»

Напрыклад, кактэйль у гонар Элізы Ажэшкі называўся «Апошняе каханне», як адзін з раманаў пісьменніцы. Кактэйль з мядовага сіропу і вугальнага пылу называўся «Развітанне з Радзімай» — у гонар Міхаіла Клеафаса Агінскага. Таксама былі кактэйлі «Ня быць скотам» і «Маладая Беларусь» — па матывах творчасці Янкі Купалы. У меню можна было знайсці напоі, якія назвамі адносіліся да творчасці Васіля Быкава, Адама Міцкевіча, Марка Шагала і іншых дзеячоў.

У Гродне больш не будзе “Свабоды”. Адзін з бараў на Маставой зачыняецца
Бар SVABODA. Крыніца: Instagram

Чытайце таксама: Кліенты сыходзяць, бары губляць прыбытак, дамовіцца немагчыма. Што адбываецца на Маставой, дзе пасля 23:00 не працуюць летнія пляцоўкі