Рэканструкцыю моста праз Гараднічанку на вуліцы Рыбацкай плануюць пачаць у 2023 годзе. На гэта хочуць выдаткаваць да 2 млн рублёў. Інфармацыю апублікавалі на сайце дзяржзакупак.

Рамантаваць мост на Рыбацкай пачнуць у 2023 годзе. Раней абяцалі скончыць летам 2022
Мост на Рыбацкай. Скрыншот з відэа «Гродна Плюс»

Падчас рэканструкцыі плануюць замяніць пралётную пабудову, а таксама пераўладкаваць ўзмацненні конусаў і русла ракі. Тэрміны сканчэння рэканструкцыі не вядомыя. Іх акрэсляць у праекце.

Зараз Гродзенская гарадская ЖКГ шукае выканаўцу працаў, а таксама плануе рыхтаваць праектна-сметную дакументацыю. Праект павінен быць гатовы да красавіка 2023 года.

Рамонт планавалі пачаць яшчэ летам

У студзені 2022 года мост праверылі на аварыйнасць і вырашылі закрыць. Прычынай стаў кепскі стан моста з-за дажджоў і снегападаў. Пачатак прац быў запланаваны на чэрвень 2022 года. У планах быў: дэмантаж пралётаў маста і разборка конусаў, мантаж новай пралётнай пабудовы па дзве паласы руху. Пры рамонце хацелі максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.

Жыхарам прыватнага сектара на вул. Рыбацкай пакуль даводзіцца ехаць дадому праз Пярэселку. Таксама цяпер рамантуюць Новы мост.

Колькі гадоў масту на Рыбацкай

Цяперашні мост на вул. Рыбацкай пабудавалі ў 1985 годзе. Даўжыня маста — 12 метраў. Ён злучае часткі набярэжнай у цэнтры горада: вуліцу Праванаберажную пад замкам і Рыбацкую з Каложай і прыватным сектарам. Раней мост на Рыбацкай перабудоўваўся ў 1970-я гады, пісаў Віктар Саяпін.