Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Шоўрум і турагенцтва ў адным. Што можна купіць на пляцоўцы Гродзенскага лясгаса на Паўднёвым рынку - Hrodna.life - навіны Гродна

Першую ў Гродзенскай вобласці гандлёвую пляцоўку з таварамі ад лясгасаў адкрылі ў Гродне на Паўднёвым рынку. Кропку назвалі «Лясны домік». Там размясціліся некалькі павільёнаў з прадукцыяй дрэваапрацоўкі, спадарожнымі таварамі і прадуктамі.

У «Лясным доміку» прадаюць піламатэрыялы, дошку падлогі, блок-хаўс, альтанкі з піламатэрыялаў, садовую мэблю, дровы, будкі для сабак, антывандальныя лаўкі, саджанцы дэкаратыўных раслін, шпакоўні, мёд і нават тушонку з зуброў.

Тамсама размясцілі турагенцтва Гродзенскага лясгаса, дзе плануюць прадстаўляць усе лясгасы вобласці. Лясгас прапануе шэсць турыстычных маршрутаў. Сярод іх — сямейнае падарожжа па Гродне з выездам на турыстычны аб’ект на тэрыторыі лясгаса, двухдзённы тур з начлегам у адным з лясгасаў вобласці або паводле індывідуальнага маршрута і дзіцячы тур па экалагічных сцежках з наведваннем інтэрактыўнага пакоя і гульнямі. У перспектыве плануюць маршрут у стылі вытворчага турызму з заездам на цэхі і дрэваапрацоўчыя комплексы.

Мэта — стрымаць рост коштаў

Кропку стварылі для насычэння ўнутранага рынку прадукцыяй лесаперапрацоўкі, асабліва для насельніцтва, падкрэсліў у час адкрыцця міністр лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік.

Адной з асноўных умоў працы такіх пляцовак называюць даступнасць. Іх рэнтабельнасць абмежавалі 5%. Гандаль прадукцыяй дрэваапрацоўкі без пасярэднікаў павінны стрымліваць рост коштаў на яе, лічыць Кулік. Напрыклад, на такі, які здарыўся летась. Тады цэны на піламатэрыялы выраслі ў два-тры разы.

Вырас попыт на піламатэрыялы

«У нас 40% занятая лесам, а, значыць, праца лесаводаў нашай краіны павінна даваць вынік і прыносіць карысць насельніцтву», — адзначыў Аляксандр Кулік. У 2022 годзе попыт на піламатэрыялы вырас: рэалізавана каля 150 тысяч кубоў. Гэта на 15 тысяч больш, чым летась.

Міністэрствам лясной гаспадаркі вырашыла прапаноўваць насельніцтву поўны асартымент прадукцыі, неабходнай для будаўніцтва дома. Гэта кроквенная сістэма, вагонка. У далейшым плануюць пры дапамозе сумежных прадпрыемстваў камплектаваць вокны і дзверы з дрэва. «Каб чалавек прыехаў на гэтую гандлёвую пляцоўку і мог узяць усё, што яму неабходна для завяршэння ўзвядзення ўласнага дома», — падзяліўся міністр.

Гэта першая такая гандлёвая пляцоўка сярод абласных цэнтраў Беларусі пасля Мінска. Да 1 чэрвеня 2023 года аналагічныя хочуць адкрыць у Лідзе, Бабруйску, Оршы і іншых буйных гарадах.