Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры адмяніў навагодні спектакль «Монстры на навагодніх канікулах». Пра гэта паведаміла прарасійская актывістка Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале. Раней яна скардзілася на тое, што героі амерыканскага сямейнага мульфільма з’яўляюцца ў навагоднім спектаклі.
![Бондарава перамагла ў змаганні з “монстрамі”. Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/12/320658613_2201203940052639_8363935905376040163_n-800x533.jpg)
«Паказ навагодніх спектакляў „Монстры на навагодніх канікулах“ з 24 снежня 2022 года па 6 студзеня 2023 года адменены», — напісана ў адказе Гродзенскага цэнтра культуры Бондаравай.
Чаму вучыць спектакль — тлумачыць рэжысёр
«Спектакль вучыць талерантнасці. Не важна, якая знешнасць у чалавека, галоўнае — душа! І ўменне любіць! У спектаклі бачныя узаемаадносіны пакаленняў, што бацькі павінны падтрымліваць дзяцей. Нашыя дзеці - гэта будучыня нашай краіны», — напісаў рэжысёр спектакля Аляксей Комлік у каментарах Instagram.
![Бондарава перамагла ў змаганні з “монстрамі”. Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/12/Monstry-na-kanikulah-2-800x533.jpg)
За спектакль спрабавалі змагацца і пісалі ліст Лукашэнку
Супрацоўнікі Міністэрства культуры праверылі спектакль 21 снежня. Пасля гэтага аўтары пастановы заклікалі гледачоў напісаць ліст у Міністэрства культуры. А ў ім — апісаць эмоцыі, якія гледачы атрымалі ад навагоднягя спектакля. Таксама аўтары напісалі адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Читайте также: Гродзенскі дзіцячы спектакль праверыў Мінкульт. Зараз аўтары змагаюцца, каб захаваць пастаноўку