У 2022 годзе падчас рамонту цеплавых сетак замянілі 23 км трубаў. Гэта 4% ад працягласці усёй сістэмы трубаправодаў. Старыя трубы замяняцюь на перадізаляваныя. Пра гэта паведаміла «БелТА» са спасылкай на Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гроднаэнэрга».

4% за год. 23 кіламетры цеплатрасаў замянілі ў Гродне
Супрацоўнік «Гродзенскіх цеплавых сетак». Крыніца: grodnonews.by

Рэканструкцыя цеплавых сетак у 2022 годзе была запланавана праграмай капітальнага будаўніцтва і рэканструкцыі. Праграма прадугледжвае замены старых трубаў на перадізаляваныя ПІ-трубы, якія маюць цеплаізаляцыйную абарону з пенаполіўрытана.

Рамонт — прычына адключэння гарачай вады

У 2022 годзе цеплавыя сеткі рамантавалі з 18 траўня па 5 жніўня. У гэты перыяд у гродзенскіх раёнах адключаюць гарачую ваду.

«Гэта заўсёды важны і тактычна адказны час, у які закладваецца надзейнасць і бесперабойнасць працы ўсёй цепласеткавай інфраструктуры на будучы ацяпляльны сезон», — сказалі ў «Гроднаэнэрга». Энергетыкі адзначылі, што летась гарачую ваду далі на 3 — 5 дзён раней запланаваных тэрмінаў, а рэмонты цягам ацяплядльнага сезону праводзяць без адключэння цеплазабеспячэння.

Штогод — каля 4%

Агульная працягласць цеплавых сетак у Гродне — 865 км. На балансе «Гродзенскіх цеплавых сетак» — 562 км у аднатрубным вылічэнні. Сярод іх больш за 360 км ПІ-трубы. У зоне цеплазабеспячэння Гродзенскай ТЭЦ-2 і Паўночнай міні-ТЭЦ 17 магістраляў і 9 насосных станцый.

Падчас рамонту цеплавых сетак у 2021 годзе спецыялісты замянілі больш за 24 км трубаправодаў. У 2020 годзе — каля 20 км.