На тэрыторыі гродзенскага піўзавода знеслі ўсе пасляваенныя пабудовы. Пра гэта газеце «Перспектыва» паведаміў прадстаўнік інвестара ТАА «МБА Івестмент». Рэканструкцыя адбываецца на будынках, якія маюць гістарычную каштоўнасць.

Гродзенскі піўзавод - рэканструкцыя
Гродзенскі піўзавод падчас рэканструкцыі. Крыніца: proregion24.by

Зараз будаўнікі мяняюць перагародкі, займаюцца дахам і пачынаюць тынкаваць аб’екты. Паводле старых чарцяжоў у галоўным корпусе піўзавода адбываецца аднаўленне літой чыгуннай лесвіцы.

Што будзе на гродзенскім піўзаводзе

Былы гродзенскі піўзавод, які спыніў працу ў 2007, рэканструююць пад гандлёва-офісны цэнтр з міні-броварам, музеем і фудкортам. На апошнім плануюць размясціць 12−15 аб’ектаў харчавання рознага накірунку. Таксама там пабудуюць дзіцячую пляцоўку для гульняў. У памяшканнях і падвалах арганізуюць музейную экспазіцыю. Акцэнт зробяць на аўтэнтычных экспанатах, якія знайшлі падчас будаўнічых працаў.

Комплекс аб’яднаюць такім чынам, каб, патрапіўшы ў адну лакацыю, можна было прайсці праз усе прасторы і вярнуцца. Старую агароджу вакол былога піўзавода дэмантуюць і арганізуюць спуск да Нёмана. Разам з набярэжнай і замкавай гарой комплекс аб’яднаюць у адну прастору. Таксама інвестар забудуе пустую пляцоўку побач з піўзаводам.

Чытайце таксама: