Супрацоўнікі санстанцыі вынялі 470 кг прадуктаў з 43 аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Гэта адбылося ў выніку маніторынга, сказала загадчыца аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Хартановіч тэлеканалу «Гродна Плюс».

Санстанцыя выняла з крамаў і кафэ Гродна амаль паўтоны прадуктаў. Што здарылася?
Прадукты ў гродзенскай краме. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Пратэрміноўку знайшлі ў палове крамаў

Агулам з пачатку года праверылі 43 аб’екты гандлю і грамадскага харчавання. У кожным з іх выявілі парушэнні. Самае тыповае — рэалізацыя і захоўванне пратэрмінаванай прадукцыі. Такое парушэнне выявілі ў 55,5% правераных аб’ектаў грамадскага харчавання і 60% гандлёвых аб’ектаў.

Таксама былі праблемы з парушэннем тэмпературнага рэжыму, чысцінёй памяшканняў і абсталявання. У вытворчасці кулінарнай прадукцыі спецыялісты знайшлі э парушэннеэі паточнасці тэхналагічнага працэса.

Што можа пагражаць за пратэрміноўку

Пасля выняцця харчовай прадукцыі гаспадарам кропак продажу накіравалі рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў. За паўторнае парушэнне вінаватых могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Дзве юрыдычныя асобы за падобныя парушэнні ўжо прыцягнулі да адказнасці. Яшчэ адзін факт несаблюдзення нормаў знаходзіцца на разглядзе.