Пакуль працаваў памежны пункт пропуска «Баброўнікі», цана за білет на маршрутку Гродна — Беласток складала 60 рублёў. Зараз некаторыя перавозчыкі павысілі цану. Hrodna.life даведаўся, за колькі можна даехаць з Гродна ў Беласток.

Маршрутка из Гродно на вокзале в Белостоке. Фото: Hrodna.life
Маршрутка з Гродна на вакзале ў Беластоку. Фота: Hrodna.life

Дзе купіць білеты па старых цэнах

На сайце па продажы білетаў гродзенскага аўтавакзала набыць білет з Гродна ў Беласток раніцай 13 лютага можна было па ранейшай цане — за 60 рублёў. Такую цану пакінулі перавозчыкі «ЗЭТ», «Трансагенцтва Фаварыт» і «Гродна Экспрес». За 80 рублёў прадаюць білеты на аўтобусы Аўтобуснага парка Гродна.

У даведцы гродзенскага аўтавакзала журналісту Hrodna.life пацвердзілі, што ўсе цэны актуальныя. «Толькі ў 8:40 і 22:10 білеты каштуюць па 80 рублёў». Таксама там сказалі, што зараз маршрут аўтобусаў будзе пралягаць праз пункт пропуска «Прывалка» і Літву.

UPD. Раніцай 13 лютага білеты па маршруце Гродна — Беласток на сайце агрэгатары Atlasbus.by каштавалі 60 рублёў. Увечары сайт вельмі павольна загружаўся, а месцы то былі ў наяўнасці, то адсутнічалі. Цана білетаў, якія з’яўляліся ў продажы, была ўжо 70−80 рублёў. Верагодна, гэта звязана з тым, што перавозчыкі самі знялі іх для пераацэнкі.

Польскія перавозчыкі таксама паедуць праз Літву. І ўжо паднялі цэны

Цана білетаў у перавозчыка Białystok Ekspres вырасла з 80 да 110 злотых. На сваім сайце кампанія паведаміла, што ў новых умовах адкрывае чатыры пробныя рэйсы з Гродна ў Беласток праз Літву. Адпраўляцца з Гродзенскага аўтавазкала маршруткі будуць у 4:00, 8:00, 14:00, 18:00. З аўтаваказала Беластока — у 8:30,12:00, 14:40, 18:00.

Польскі перавозчык Gaja Express, які возіць пасажыраў па маршруце Гродна-Беласток-Варшава і працуе ў партнёрстве з беларускай фірмай «Трансагенцтва Фаварыт», павысіў цану білетаў з 65 да 90 злотых з Беластока ў Гродна і з 90 да 120 злотых з Варшавы ў Гродна.

Чытайце таксама: «Баброўнікі» закрываюцца: у чым прычына, як цяпер патрапіць у Польшчу і што будуць рабіць перавозчыкі?