3900 рублёў выдаткуюць толькі на выступленне калектываў на культурных мерапрыемствах да Дня Канстытуцыі ў Гродне. Даражэй за ўсё абыйдзецца выступ шоу барабаншчыкаў «Перцы». Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, як у Гродне адзначаць Дзень Канстытуцыі.

Колькі каштуюць выступы?

  • Шоў барабаншчыкаў «Перцы» каштуе 1600 рублёў. Ім заплацяць за тры кампазіцый з выкарыстаннем неонавага рэквізіту.
  • Выступленне заслужанага калектыву «Ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы» — 800 рублёў. Яны станцуюць «Старинный танец» і «Купальскі вянок».
  • Выступленне народнага аркестра народных інструментаў «Романтик — АРТ» — 600 рублёў. Столькі каштуе канцэрт у фае.
  • Выступ народнай студыі эстраднай песні «Забава» — 300 рублёў. Яны выканаюць песні «Родны край» і «Мы народ».
  • Выступленне заслужанага аматарскага калектыву «Ансамбль танца «Гарадзенскія карункі» — 600 рублёў. Яны станцуюць «Я люблю тебя, Беларусь», «Сіюту Беларускіх танцаў» і «Не будите уснувших солдат».

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці закупляе выступленні калектываў на сродкі абласнога бюджэту.

На што яшчэ патрацілі грошы

400 рублёў каштуе кампазіцыя з жывых кветак у кошык на мерапрыемства да Дня Канстытуцыі. Яе на сродкі абласнога бюджэту закупляе таксама Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама заплаціла таксама за публікацыю віншаванняў з Днём Канстытуцыі ў газеце. Віншаванне з больш чым 15 святамі варта 2000 рублёў.

Як у Гродне адзначаць Дзень Канстытуцыі?

Дзень Канстытуцыі ў Беларусі адзначаецца 15 сакавіка. Свята пачнецца ля Кургана Славы. Ад Вечнага агню на Кургане Славы запаляць факел і перамесцяць на тэрыторыю Новага замка. Там запаляць спецыяльную чару. «Тым самым „агонь стварэння“ адзначыць пачатак комплексных работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўнутранага двара Новага замка», — паведамілі ўлады sb.by. таксама ля замка высадзяць «дрэва міру». Агонь перададуць кіраўніцтву Навагрудскага райвыканкама.

Канстытуцыю мянялі летась

27 лютага 2022 года прайшоў рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Скарэктавалі прэамбулу і 85 артыкулаў. З’явілася 11 новых артыкулаў і новы раздзел пра Усебеларускі народны сход, выключылі — 2 артыкулы. Тады ж людзі ўпершыню пасля канца 2020 года выйшлі на акцыі пратэсту.

Чытайце таксама: На сустрэчах пытанні чыталі з тэлефона, а праўладныя актывісты засталіся незадаволенымі. Як у Гродзенскай вобласці абмяркоўвалі праект новай Канстытуцыі