Кава на рынках Гродна падаражэла на 3 рублі. Гэта здарылася пасля закрыцця пункта пропуску «Баброўнікі-Бераставіца». Як правіла, іпэшнікі гандлююць на гродзенскіх рынках таварам, набытым у Польшчы.

Асартымент не змяніўся: у наяўнасці ёсць розны пральны парашок, апаласківальнік, кава, вітаміны. Пакуль гэта — старыя запасы. Сітуацыя аднолькавая і на міні-рынках, і на вялікіх.

Рух у пункце пропуску «Баброўнікі» спыніўся 10 лютага. Дробны бізнес — адна з галін, які адчуе на сабе ўплыў ад закрыцця пункта пропуску. Таксама пацерпяць груза- і пасажыраперавозкі, гандаль, сярэдні бізнэс. А яшчэ тыя, хто стараўся эканоміць «закупамі» за мяжой.

Чытайце таксама: Тавары знікнуць, транспарт падаражэе, а Пачобута наўрад ці выпусцяць хутка. Эксперты — пра эфекты ад закрыцця «Баброўнікаў»