У Дзятлаве хочуць усталяваць на гарадскім пляжы арэлі, альтанку і сілавы трэнажор. На пакупку выдаткуюць 2,1 тыс. рублёў. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце дзяржзакупак.

Дзятлаўскі пляж
Пляж у Дзятлаве. Крыніца: diatlovonews.by

Што і за колькі хочуць набыць

Пляж у Дзятлаве знаходзіцца на вуліцы Фогеля, каля верхняга возера. Дзятлаўская жыллёва-камунальная гаспадарка хоча набыць туды:

  • дзве арэлі - агульнай вышынёй 2,2−2,4 м, шырынёй 1,6−2 м, коштам 600 рублёў;
  • альтанку — ста сталом і лавамі, дахам з металапрофілю або дрэва, коштам 500 рублёў;
  • трэнажор — Alpin Top Gym GX-180 альбо аналаг. Гэта самы дарагі лот — за яго гатовыя заплаціць 1000 рублёў.

Чытайце таксама: Амаль $ 600 000 заплацяць за абнаўленне пункта пропуска «Лоша» на мяжы з Літвой