У Гродне вось-вось пачнуцца нарыхтоўка і продаж бярозавага соку. Сёлета яго можна будзе купіць у Гродне ўжо ў двух месцах ад Гродзенскага лясгаса і ў лясніцтве ў вёсцы Багушоўка. Цэны на бярозавік у 2023 годзе змяніліся. Пачатак нарыхтоўкі залежыць ад надвор’я.

Гродзенцы могуць купіць бярозавік:

  • ля адміністрацыйнага будынка Гродзенскага лясгаса на вуліцы Фестывальная, 16а,
  • у новай гандлёвай кропцы на рынку «Паўднёвы» (Індурская шаша, 30),
  • у Гродзенскім лясніцтве — вёска Багушоўка, вул. Лясная, 2.

На тэрыторыі адміністрацыйнага будынка лясгаса і на «Паўднёвым» бярозавы сок прадаюць па 25 капеек за літр. У Багушоўцы літр бярозавіка будзе каштаваць 23 капейкі.

Бясплатным сок будзе, калі сабраць яго самастойна. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясніцтва. Спецыялісты пакажуць спецыяльна адведзеныя для збору соку ўчасткі, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі.

Год таму бярозавы сок каштаваў 21,60 рублёў за 100 л у Казіміраўцы і 24 капейкі за літр у адміністрацыі лясніцтва на вуліцы Фестывальнай у Гродне. Прадаваўся ён толькі ў двух месцах.

Час працы кропак і дэталі

Ва ўсіх кропках продажу бярозавік прадаецца ў залежнасці ад ягонай наяўнасці там.

Лясгас на Фестывальнай прадае сок з 11.00, працуе да 17.00 без выхадных. Дэталі можна ўдакладняць па тэлефоне 41−77−82.

Кропка на «Паўднёвым» працуе з 11.00. Дэталі ўдакладняць па телефоне +37 529−334−43−31 (А1), +37 533−334−43−31 (МТС).

Гродзенскае лясніцтва ў вёсцы Багушоўка прадае сок з панядзелка па пятніцу з 8.00, працуе да 18.00, у выхадныя — з 8.00 да 15.00. На ўсе пытанні адкажуць па тэлефоне 32−13−96.

Дзе захочацца збіраць бярозавік забаронена

За парушэнне тэрміну збору, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору і за адсутнасць дакументаў пры зборы бярозавага соку можна атрымаць штраф да 20 базавых велічынь (740 рублёў) паводле артыкула 15.26 КаАП. Індывідуальнаму прадпрымальніку пагражае да 100 базавых (3700 рублёў), юрыдычнай асобе — да 500 базавых (18 500 рублёў).

За збор соку ў непрадугледжаных месцах пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1110 рублёў). На індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (3700 рублёў), на юрыдычную асобу — да 300 базавых (11 100 рублёў).